https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі адкрываецца паляванне на бабра і выдру


З 1 верасня адкрываецца паляванне на бабра і выдру, якое працягнецца да 31 сакавіка.
Паляванне на бабра і выдру дазваляецца як ружэйным (з засады, з падыходу, з пад’езда з маламерных судоў, на норах), так і безружэйным (на норах, з выкарыстаннем капканаў або пастак (акрамя петляў) спосабамі, інфармуе Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.

У якасці прылад палявання дазваляецца выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольную зброю з патронамі з куляй ці карцеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты, пры паляванні з пад’езда — маламерныя судны без рухавіка або з непрацуючым рухавіком, паляўнічых сабак (акрамя ганчакоў і хартоў), капканы, лавушкі (акрамя петляў).

Паляванне на бабра і выдру дазваляецца як у светлы, так і ў цёмны час сутак. Варта звярнуць увагу, што пры бязружэйным паляванні з капканамі або пасткамі іх устаноўка (зняцце), праверка, насцярожванне і выманне здабытых жывёл дапускаюцца толькі ў светлы час сутак. Ружэйнае або бязружэйнае паляванне на норах, а таксама ружэйнае паляванне з пад’езда з маламерных суднаў дапускаецца толькi ў светлы час сутак.

У Дзяржінспекцыі звяртаюць асаблівую ўвагу паляўнічых, што ружэйнае паляванне на бабра і выдру ў цёмны час сутак дазваляецца спосабамі з засады, з падыходу і толькі па разавых паляўнічых пуцёўках да дазволу (тэрмінам дзеяння не больш за 24 гадзіны), а таксама з абавязковым прызначэннем і ў прысутнасці кіраўніка палявання.

Падчас бязружэйнага палявання на бабра і (або) выдру дапускаецца здабыча норкі амерыканскай і андатры, якія выпадкова трапілі ва ўстаноўленыя на бабра і (або) выдру капканы або іншыя пасткі. Пры гэтым паляўнічым на адваротным баку паляўнічай пуцёўкі да дазволу ўзваецца від жывёлы (норка амерыканская або андатра) і дата здабычы па кожнай выпадкова здабытай жывёле да яе вымання з капкана або пасткі.

Пры выяўленні паляўнічым ва ўстаноўленым ім на бабра або выдру капкане (пастцы) іншай паляўнічай жывёлы нармуемых відаў або дзікай жывёлы, якая адносіцца да віду, уключанаму ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, паляўнічы, не вымаючы жывёлу з капкана або іншай пасткі, павінен праінфармаваць аб гэтым службовую асобу карыстальніка паляўнічых угоддзяў.

У выпадку траплення ў капкан ці іншую пастку выдры падчас здабычы паляўнічым бабра (ці наадварот) дазвол закрываецца па фактычна здабытай жывёле.

Незаконнае паляванне на бабра або выдру цягне адміністрацыйную (частка 1 артыкула 16.27 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях) або крымінальную (артыкул 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь) адказнасць, а таксама абавязак кампенсацыі парушальнікам шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю ў выніку незаконнай здабычы жывёлы. У адпаведнасці з заканадаўствам, памер названай вышэй шкоды ў выпадку незаконнай здабычы бабра складае 70 базавых велічыняў.

Паколькі рачная выдра з’яўляецца ўзорам СІТЭС (Канвенцыя аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, падпісанай у Вашынгтоне 3 сакавіка 1973 года) памер шкоды ў выпадку незаконнай яе здабычы складае 200 базавых велічынь.

Сяргей Расолька
Звязда, 29 жніўня 2023
 
Дата публикации:29.08.2023
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:140
 
Ключевые слова:
Охота Охрана природы Красная Книга
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме