https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінэканомікі: Экспарт турпаслуг Беларусі за 30 гадоў павялічыўся больш чым у сем разоў


Экспарт турыстычных паслуг за 30 гадоў павялічыўся больш чым у сем разоў. Такую выснову зрабілі спецыялісты НДЭІ Мінэканомікі ў сваім даследаванні аб дасягненнях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за апошнія 30 гадоў.
Турыстычныя паслугі ў 2022 годзе ў рэспубліцы аказвалі больш за 1,2 тыс.суб’ектаў, а дзейнасць у сферы аграэкатурызму — звыш 3 тыс. Для грамадзян 74 дзяржаў дзейнічае бязвізавы рэжым наведвання праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, а з 15 красавіка і 1 ліпеня 2022 года — бязвізавы ўезд праз усе пункты пропуску для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы. Колькасць замежных грамадзян, якія наведалі Беларусь у складзе арганізаваных турыстычных груп, у 2022 годзе вырасла амаль у 5 разоў у параўнанні з 1992 годам.

Экспарт турыстычных паслуг у 2022-м у параўнанні з 1997 годам павялічыўся больш чым у 7 разоў.

Расце і ўнутраны турызм, адзначылі ў ведамстве. Колькасць толькі арганізаваных турыстаў і экскурсантаў у межах краіны ў 2022 годзе перавысіла 1,5 млн чалавек. Для параўнання: у 2005-м было каля 50 тыс.чалавек. У Беларусі размешчаны чатыры аб’екты, унесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (Мірскі і Нясвіжскі замкі, Белавежская пушча і элементы геадэзічнай дугі Струвэ), функцыянуюць 160 музеяў.

Актыўна развіваецца аздараўленчы турызм. У Рэспубліцы Беларусь працуюць 474 санаторыі.

Сапраўдным брэндам краіны стаў аграэкатурызм. Колькасць суб’ектаў аграэкатурызму за апошнія 10 гадоў вырасла ў 1,7 разы, а колькасць турыстаў, абслужаных імі, павялічылася да 560 тыс. чалавек.

Звязда, 15 снежня 2023
 
Дата публикации:15.12.2023
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:229
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме