Усяго з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведалі 1 034 194 жыхара Еўропы. Так, з Латвіі прыбылі 325 855 чалавек, з Літвы — 588 131, з Польшчы — 104 210. У Беларусь таксама прыбылі 15 998 грамадзян з 35 краін, уключаных 19 ліпеня 2024 года ў спіс пашыранага бязвізу.
У пагранічным ведамстве нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх дзяржаў. Іншаземцы змогуць прыязджаць у Беларусь без візы да 31 снежня 2025 года ўключна.
Звязда, 8 студзеня 2025