https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі налічваецца больш за 1,4 тыс. аграэкасядзіб


Развіццё аграэкатурызму падтрымліваецца на дзяржаўным узроўні.
У Беларусі налічваецца больш за 1,4 тыс. аграэкасядзіб. Летась агратурыстычныя комплексы наведалі звыш 427 тыс. чалавек, большасць адпачывальнікаў — беларусы. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай месяцу аграэкатурызму, кансультант Дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Аляксандр Крэчатаў.

Развіццё аграэкатурызму падтрымліваецца на дзяржаўным узроўні. «Цяпер у Беларусі аграэкатурызмам займаюцца больш як 1,4 тыс. аграэкасядзіб. Суб’екты аграэкатурызму звяртаюцца ў раённыя выканаўчыя камітэты па атрыманне дазволаў. Працэдура даволі простая. Трэба падаць заяву, камісія выязджае на месца і ацэньвае аграэкасядзібу на адпаведнасць патрабаванням заканадаўства».

Ён нагадаў, што для занятку гэтым відам дзейнасці патрэбна наяўнасць жылога дома ў сельскай мясцовасці з пэўнай колькасцю жылых пакояў, зямельны ўчастак мэтавага прызначэння, умовы для аказання паслуг.

Паводле слоў Аляксандра Крэчатава, аграэкатурызм у рэспубліцы запатрабаваны. Адпачынак на прыродзе вабіць у тым ліку замежнікаў. Многія ўладальнікі «домікаў у вёсцы» працуюць на льготных умовах.

Звязда, 5 траўня 2025
 
Дата публикации:05.05.2025
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:58
 
Ключевые слова:
Агроэкотуризм Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме