https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 1,5 мільёна чалавек адпачылі ў беларускіх санаторыях у 2024 годзе


Здраўніцы Беларусі карыстаюцца папулярнасцю як у беларускіх грамадзян, так і ў іншаземцаў, у мінулым годзе іх наведала рэкордная колькасць чалавек.
Летась упершыню ў беларускіх санаторыях аздаравілася больш за паўтара мільёна чалавек, заявіў на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай.

"Гэта 1 мільён 568 тысяч чалавек", - удакладніў Цай.

Ён таксама адзначыў, што рэкордныя лічбы атрымаліся і па замежных грамадзянах. Так, у мінулым годзе ў здраўніцах Беларусі прайшлі лячэнне і аздараўленне больш як 246 тысяч іншаземцаў.

Пры гэтым Цай звярнуў увагу, што ў 2024-м годзе Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва выдзеліў каля 252 млн руб., што дазволіла атрымаць бясплатныя і танныя пуцёўкі больш чым 807 тысячам чалавек. Паводле слоў Цая, акцэнт робіцца на аздараўленне дзяцей, больш як 70% сродкаў было выдзелена менавіта на дзіцячае насельніцтва.

Акрамя гэтага, удалося дасягнуць пэўных рэкордаў у выручцы.

"Упершыню выручка ад рэалізацыі лячэбна-аздараўленчых паслуг у здраўніцах перавысіла 1 млрд 260 млн руб. Набытак ад самастойнай рэалізацыі перавысіў 1 млрд руб. і набытак ад экспарту лячэбна-аздараўленчых паслуг перавысіў 400 млн руб.", - падсумаваў Цай.

Мінск, 31 траўня 2025
Sputnik
 
Дата публикации:31.05.2025
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:57
 
Ключевые слова:
Лечение в Беларуси Курорты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме