https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ствараемая ў Беларусі спартыўная інфраструктура ўжо з 2017 года будзе здольна прыняць любыя міжнародныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 8 красавіка на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Себасцьянам Коэ
"Беларусь ужо з наступнага года зможа правесці любое мерапрыемства па лёгкай атлетыцы. Мы спецыяльна мадэрнізуем наш нацыянальны стадыён менавіта пад лёгкую атлетыку. Там можна будзе гуляць у футбол, але гэта будзе лёгкаатлетычны стадыён, створаны па апошнім слове тэхнікі з запасным трэніровачным полем і ўсімі атрыбутамі для работы спартсменаў", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хоць па глабальных мерках Беларусь і не ўваходзіць у лік вялікіх дзяржаў, аднак у краіне існуюць нядрэнныя спартыўныя традыцыі ў многіх відах спорту.

"У нас добрыя школы, якія дасталіся нам з савецкіх часоў. Мы іх захавалі. Часам не хапае настойлівасці і, можа, нейкай увагі, - адзначыў Прэзідэнт. - Спецыялістаў у нас дастаткова практычна ў любым відзе спорту, але нам не хапае сістэмы функцыянавання таго ці іншага віду спорту, арганізацыі, патрабавальнасці, абавязковасці ад трэнераў і спартсменаў. Але горш было б, калі б не хапала грошай або ўмення. Але калі гэта ўсё ёсць, але не хапае арганізаванасці, то гэту справу можна паправіць".

"Калі ў спорце будзе ўсё справядліва, я ўпэўнены, што беларускія спартсмены на сусветных арэнах, Алімпійскіх гульнях будуць яшчэ прыкметней. Я гэта гавару, ведаючы вашу пазіцыю, памкненні і арыентацыю на сумленнасць і прыстойнасць у спорце. І вы ў гэтым плане можаце разлічваць на Беларусь", - дадаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы таксама з цеплынёй успомніў той час, калі Себасцьян Коэ змагаўся на спартыўных спаборніцтвах.

"Успамінаю маладосць і Себасцьяна Коэ на бегавой дарожцы, супраць якога я, вядома, заўсёды балеў, таму што побач з вамі заўсёды былі нашы вялікія спартсмены. Але я заўсёды быў у захапленні ад вас", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

8 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.04.2016
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:946
 
Ключевые слова:
Лёгкая атлетика Спорт в Беларуси Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме