https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўрасаюз мае намер узмацніць кантроль на знешніх граніцах шэнгена


Еўрасаюз плануе кантраляваць сваіх грамадзян на знешніх граніцах зоны шэнгена. Аб гэтым паведамляе тэлерадыёкампанія Deutsche Welle.

Як заявіў прадстаўнік Люксембурга, што цяпер старшынствуе ў ЕС, мэта такіх змяненняў: адсочваць патэнцыяльных джыхадыстаў, грамадзян Еўропы, якія накіроўваюцца ў Сірыю і Ірак або вяртаюцца адтуль.

Адпаведныя змяненні плануецца ўнесці ў другі абзац сёмага артыкула Шэнгенскага пагаднення на сустрэчы міністраў унутраных спраў і юстыцыі ў Бруселі. Сярод іншых тэм, намечаных для абмеркавання міністрамі: стварэнне да канца 2015 года адзінага рэестра даных авіяпасажыраў і адкрыццё пры Еўрапале Антытэрарыстычнага цэнтра, які павінен пачаць работу з 1 студзеня 2016 года і забяспечыць паляпшэнне каардынацыі работы праваахоўных органаў.

Акрамя таго, будзе вынесена на абмеркаванне прапанова Еўракамісіі аб абмежаваннях у гандлі зброяй. Таксама стала вядома, што Швецыя падаўжае дзеянне пагранічнага кантролю да 11 снежня ў сувязі з тэрарыстычнай пагрозай.

Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр краіны Стэфан Левен. Раней улады павысілі ўзровень тэрарыстычнай небяспекі да перадкрызіснага. Служба дзяржаўнай бяспекі Швецыі заявіла, што мае канкрэтную інфармацыю аб магчымай пагрозе.

20 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:20.11.2015
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:789
 
Ключевые слова:
Шенген Визовый режим Евросоюз Граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме