https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзяржаўная праграма развіцця турызму ў Беларусі на 2011-2015 гады выканана на 88,5 працэнта


Аб гэтым паведамілі ў дэпартаменце па турызме Мінспорту і турызму.
З пачатку рэалізацыі дзяржпраграмы з 217 мерапрыемстваў выкананы 192, што складае 88,5 працэнта. Падпраграма "Развіццё інфраструктуры турызму" рэалізавана на 49,2 працэнта, лідарам па яе выкананні стала Брэсцкая вобласць. Поўнасцю выканана падпраграма "Маркетынг турыстычных паслуг", на 99,8 працэнта завершаны мерапрыемствы падпраграмы "Кадравае, навуковае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне ў сферы турызму". У 2011-2014 гадах па дзяржпраграме асвоена Br4,3 трлн.

З 2010 года аб`ём экспарту турпаслуг павялічыўся ў 1,8 раза да $271,3 млн. У 2015 годзе гэты паказчык павінен павялічыцца да $460 млн. У структуры экспарту амаль 54 працэнты прыпадаюць на рэалізацыю комплексу турпаслуг (пуцёўкі ў санаторыі, туры), 34 працэнты - гасцініцы, 12 працэнтаў - іншыя паслугі (паляўнічы турызм, аб`екты харчавання і інш.). Асноўнымі імпарцёрамі беларускіх турпаслуг з`яўляюцца Расія, Вялікабрытанія, Германія, Украіна, Турцыя, Кіпр, Аўстрыя, Польшча, Італія і Літва.

У цэлым са 118 раёнаў і дзесяці гарадоў абласнога падпарадкавання турыстычныя паслугі ў 2014 годзе аказваліся ў 109 раёнах і дзесяці гарадах. "Пры гэтым асноўная доля ў агульным аб`ёме турпаслуг - 75 працэнтаў - прыпадае на 22 раёны і тры гарады", - адзначылі ў дэпартаменце па турызме.

Колькасць суб`ектаў турдзейнасці павялічылася ў параўнанні з 2010 годам на 302 і склала ў 2014 годзе 1 254 (рост на 15,6 працэнта). Іх выручка ад аказання турпаслуг у 2014 годзе павялічылася на 48,2 працэнта да Br4,2 трлн.

Што датычыцца дзяржпраграмы развіцця турызму ў Беларусі на 2016-2020 гады, то яе праект будзе распрацаваны да 1 чэрвеня бягучага года.

3 красавіка 2015, Мінск
Наталля Злотнік - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2015
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:987
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме