https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БАТЭ падпісаў партнёрскае пагадненне з піўзаводам "Аліварыя"


Футбольны клуб БАТЭ (Барысаў) і мінскі піўзавод "Аліварыя" 26 чэрвеня падпісалі рамачнае пагадненне аб партнёрстве.
"Аліварыя" атрымала права выкарыстоўваць у сваіх рэкламна-інфармацыйных матэрыялах таварны знак і фірмовае найменне клуба, прыцягваць гульцоў БАТЭ да ўдзелу ў розных мерапрыемствах, а таксама арганізоўваць акцыі на "Барысаў-Арэне" падчас дамашніх матчаў каманды. У сваю чаргу БАТЭ будзе выкарыстоўваць таварны знак піваварнага прадпрыемства. 

"Наша каманда вельмі маладая, а "Аліварыя" — нацыянальны брэнд з векавой гісторыяй, — адзначыў на цырымоніі старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі. — Проста праязджаць міма гэтага прадпрыемства вельмі цікава. Туды наогул можна вадзіць на экскурсію гасцей Беларусі. Прыемна, што туды прыязджалі нашчадкі графа Чапскага. Цяпер часта ідзе гаворка пра здаровы лад жыцця. Лічу, што такія кампаніі, як "Аліварыя", правільна ўплываюць на густ грамадства. Бо калі гаварыць прама, то часта нашы людзі ўжываюць не тое". 

"Аліварыя" і сумяшчае беларускую гісторыю піваварства, і прадстаўляе вядучы сусветны брэнд — Carlsberg. Таму для нас гэта супрацоўніцтва вельмі ганаровае. Калі моцныя гульцы сустракаюцца і ставяць агульныя задачы, у іх з`яўляюцца і агульныя магчымасці", — лічыць Капскі. 

Першай сумеснай акцыяй БАТЭ і "Аліварыі" стала рашэнне выставіць у гандлёвым цэнтры "Замак" тры кубкі, уладальнікам якіх з`яўляецца барысаўскі клуб: 11-ты трафей за перамогу клуба ў чэмпіянаце, Кубак Беларусі і Суперкубак Беларусі. З 26 па 28 чэрвеня ўсе ахвотныя могуць убачыць трафеі на свае вочы, а таксама сфатаграфавацца з імі.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 26 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:26.06.2015
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:990
 
Ключевые слова:
БАТЭ Аліварыя Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме