https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расійскія турысты ў 80-90 працэнтах выпадкаў едуць у Беларусь для аздараўлення


Аб гэтым 12 лістапада на экспертна-медыйным форуме "Пазнаючы Саюзную дзяржаву: ад Брэста да Уладзівастока" паведаміла прэс-сакратар Расійскага саюза турыстычнай індустрыі Ірына Цюрына.
"Турысты разглядаюць Беларусь у першую чаргу як лячэбна-аздараўленчы напрамак. 80-90 працэнтаў турпатоку - гэта санаторыі", - канстатавала Ірына Цюрына.

Аб якасці медпаслуг, адносінах медперсаналу да кліентаў у беларускіх санаторыях расійскія турысты адзываюцца добра. "Людзі вельмі задаволены. Савецкая медыцынская школа ў беларускіх санаторыях захавалася. Гэта цэніцца", - сказала прэс-сакратар Расійскага саюза турыстычнай індустрыі. У той жа час сэрвіс у беларускіх здраўніцах, на думку расіян, крыху ўстарэў.

Звычайна расійскія турысты едуць у Беларусь на 10-12 дзён. Купляючы пуцёўкі зімой, стараюцца захапіць навагоднія святы. На экскурсіі ў Беларусь едуць 10-20 працэнтаў расійскіх турыстаў. Часцей за ўсё аддаюць перавагу наведванню Мінска і якой-небудзь з абласцей. Самы папулярны курорт у расіян - "Сілічы".

Ірына Цюрына адзначыла, што зімовы навагодні адпачынак у Беларусі падаражэў на 10 працэнтаў, але цэны тым не менш застаюцца канкурэнтнымі ў параўнанні з еўрапейскімі.

Экспертна-медыйны форум праходзіць у Маскве. Удзельнікі абмяркоўваюць шляхі павышэння турыстычнага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы, перспектывы адзінай інфармацыйнай і гуманітарнай прасторы дзвюх краін. Арганізатарамі форуму выступаюць Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы і міжнароднае інфармагенцтва "Расія сёння".

12 лістапада 2014, Масква
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.11.2014
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:1105
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме