https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Футбольны клуб "Дынама" (Мінск) пацярпеў ад санкцый ЕС


"Юныя выхаванцы мінскага "Дынама" і іх бацькі сталі ахвярамі санкцый у дачыненні да клуба з боку Еўрасаюза", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы клуба.
Футбольны клуб "Дынама" (Мінск), які належыць буйному беларускаму бізнесмену Юрыю Чыжу, заяўляе, што пацярпеў ад санкцый ЕС.

"У сакавіку 2012 года, калі стала вядома, што ЗАТ "Футбольны клуб "Дынама-Мінск" значыцца ў спісе арганізацый, якія трапілі пад санкцыі ЕС, сяміразовы чэмпіён Беларусі накіраваў ліст у "Асацыяцыю "Беларуская федэрацыя футбола" з просьбай высветліць ва УЕФА, якія наступствы гэта можа мець для клуба. Праз некаторы час АБФФ са спасылкай на галоўны еўрапейскі футбольны орган дала адказ: ніякія санкцыі на футбольны клуб "Дынама-Мінск" распаўсюджвацца не могуць па той простай прычыне, што футбол па-за палітыкай", — адзначаецца ў паведамленні.

"Аднак, — працягвае прэс-служба, — не прайшло і паўгода, як прыйшлося ўшчыльную сутыкнуцца з дзеяннем гэтых самых санкцый. Самае абсурднае, што пацярпелі ад іх дзеці, якія займаюцца ў футбольнай школе мінскага "Дынама", і іх бацькі".

Гаворка ідзе пра паездку ў Фінляндыю "з мэтай аздараўлення і ўдзелу ў міжнародным турніры Vantaa Cup" 2—7 ліпеня. У якасці заахвочвання за паспяховае выступленне ў першынстве Мінска на спаборніцтвы было вырашана адправіць адразу пяць дзіцячых каманд. "Рыхтавацца да ваяжу пачалі загадзя. Аформілі ўсе дакументы, адкрылі візы, прапрацавалі маршрут. Улічваючы масавасць дэлегацыі, прыйшлі да высновы, што ў эканамічным плане лепш за ўсё дабірацца аўтобусам. Прыдатнага па ўмяшчальнасці транспартнага сродку ў Мінску ў летні перыяд не знайшлося. 70-мясцовы аўтобус адшукалі ў суседняй Літве. Па вельмі прымальнай цане. І адразу ж зрабілі перадаплату. А праз некалькі дзён атрымалі ліст ад літоўскага перавозчыка, у якім паведамлялася, што паездку па маршруце Мінск — Хельсінкі — Мінск ажыццявіць немагчыма, паколькі грошы, атрыманыя на разліковы рахунак кампаніі, заблакаваны абслуговым банкам", — гаворыцца ў паведамленні.

На дапамогу прыйшлі бацькі, "якія сабралі немалую суму і самастойна аплацілі транспарціроўку сваіх дзяцей у Фінляндыю".

"Як гаворыцца, усё добра, што добра канчаецца. Аднак нельга забываць, што не ва ўсіх бацькоў юных футбалістаў аднолькавыя фінансавыя магчымасці. Некаторыя дзеці выхоўваюцца ў няпоўных сем`ях. Так што для многіх аплата паездкі дзіцяці на турнір у Фінляндыю стала сур`ёзнай праблемай. У сувязі з усім гэтым напрошваецца лагічнае пытанне: супраць каго санкцыі?" — такімі словамі заканчваецца прэс-рэліз.

Каментуючы сітуацыю па просьбе БелаПАН, выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара "Дынама" Аляксандр Клімянкоў заявіў: футбольны клуб "Дынама" не разглядае варыянт рэарганізацыі з-за эканамічных санкцый ЕС, якія дзейнічаюць з 23 сакавіка 2012 года.

"Пра рэарганізацыю нават гаворкі быць не можа. Ніякай рэарганізацыі клуба найбліжэйшым часам не прадбачыцца. Мы на гэта не павінны ісці. Чаму мы пад націскам ЕС павінны гэта рабіць? Мы проста павінны абараняць сваю пазіцыю. Бо супраць каго ўжыты гэтыя санкцыі? Вось як цяпер санкцыі ўжыты супраць дзяцей, якіх клуб хацеў вывезці за мяжу, аздаравіць за свае грошы?! Мне гэта незразумела…" — сказаў Клімянкоў.

Паводле яго слоў, раней клуб запэўнівалі ў тым, што ў дачыненні да яго не будуць дзейнічаць ніякія санкцыі. "З-за інцыдэнту літаральна ўчора мы зноў звярнуліся ў Беларускую федэрацыю футбола, адправілі ім перапіску з літоўскім перавозчыкам, каб яны зноў звязаліся з УЕФА. Цяпер мы маем намер расставіць усе кропкі над "i", разабраўшыся, якія санкцыі і як дзейнічаюць у дачыненні да клуба: гэта значыць гэта толькі эканамічныя санкцыі ці санкцыі на ўезд у Еўрасаюз", — расказаў Клімянкоў.

"Дынама" трапіла пад эканамічныя санкцыі ЕС як арганізацыя, дачыненне да якой мае бізнесмен Юрый Чыж. Чыж, які з`яўляецца старшынёй наглядальнага савета футбольнага клуба, падпадае пад санкцыі Еўрасаюза як бізнесмен, што фінансуе дзейны ў Беларусі рэжым.

Дзмітрый Уласаў, Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2012
 
Дата публикации:13.07.2012
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:2441
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Санкции Евросоюза Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме