https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да чэмпіянату 2014 году славенцы пабудуюць у Менску пяцізоркавы гатэль


Люблянская кампанія «RIKO d.o.o.» выйграла тэндэр на будоўлю ў гістарычным цэнтры Менску пяцізоркавага гатэлю «Kempinski».
Новы гатэль, які плянуецца адкрыць да пачатку ўсясьветнага хакейнага першынства, разьмесьціцца ў цэнтры беларускай сталіцы на плошчы ў 23 000 квадратных мэтраў. Акрамя таго, «RIKO» пабудуе ў Менску 81 жылы дом і камэрцыйныя будынкі. Увесь комплекс будзе каштаваць 100 мільёнаў эўра, будоўля «Kempinski» ацэньваецца ў 57 мільёнаў эўра, паведамляе славенскае агенцтва STA.

Паводле кіраўніцтва «RIKO», звыш паловы фінансаваньня забудоўнік забясьпечыць самастойна; астатняе пакрые крэдыт. Яго выдзеліць кансорцыюм славенскіх і іншаземных банкаў.

За 10 гадоў прысутнасьці ў Беларусі «RIKO» рэалізавала больш за 20 праектаў у галіне мэталаапрацоўчага абсталяваньня, у прыватнасьці, на «МТЗ», «МАЗе», «БелАЗе», «Гомсельмашы» і іншых прадпрыемствах.

Апошні раз рэгіён былой Югаславіі беларускі прэзыдэнт наведаў у лютым 2010, калі прыехаў у Сэрбію. Гэты гарналыжны адпачынак Лукашэнкі выклікаў крытычную рэакцыю ў шэрагу мясцовых палітыкаў, журналістаў ды грамадзкасьці.

Раней, у 2004, гэтаксама адмоўна адрэагавалі на ягоны лыжны адпачынак і ў Славеніі. Скандал быў выкліканы тым, што беларускі кіраўнік (на той час пэрсона нон-грата ў ЭЗ) прыбыў у Славенію за тыдзень да яе ўступу ў Зьвяз.

Радыё Свабода
21 лютага 2012
 
Дата публикации:21.02.2012
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:2024
 
Ключевые слова:
Инвестиции Чемпионат мира по хоккею Мінск Беларусь-Словения Гостиницы Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме