https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


БАТЭ стаў партнёрам ЮНІСЕФ у Беларусі


Падпісанне адпаведнага мемарандума адбылося на дамашняй пляцоўцы "жоўта-сініх" у Барысаве, паведамілі ў прадстаўніцтве ЮНІСЕФ у Беларусі.
Футбольны клуб БАТЭ сёння, у дзень свайго 25-годдзя, пачаў супрацоўнічаць з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі - міжнароднай арганізацыяй, якая абараняе дзяцей і іх правы. 

У ФК БАТЭ добра разумеюць, што папулярнасць футбола як каманднай гульні і аўтарытэт спартсменаў могуць служыць для дзяцей прыкладам здаровага ладу жыцця і садзейнічаць развіццю пазітыўных прывычак і мадэлей паводзін. Выкарыстоўваючы экспертызу ЮНІСЕФ, у клубе разлічваюць зрабіць наведванне матчаў яшчэ больш дружалюбным для дзяцей і падлеткаў.

У планы дзвюх арганізацый уваходзяць развіццё пазітыўнай і дружалюбнай культуры падтрымкі балельшчыкамі на трыбунах "Барысаў-Арэны", стварэнне дзіцячай інклюзіўнай зоны, дзе сем`і змогуць атрымаць веды па розных аспектах дзяцінства; арганізацыя сумесных праектаў па зборы сродкаў для праграмы "Сям`я кожнаму дзіцяці", якая дапамагае дзецям з інваліднасцю аднавіць кантакт з біялагічнай сям`ёй або знайсці прыёмных бацькоў.
Так, на працягу 2021 года клуб прадаставіць некалькі лотаў, сярод якіх, напрыклад, магчымасць паўдзельнічаць у трэніроўцы каманды. Інфармацыя пра іх з`явіцца ў сацыяльных сетках ФК БАТЭ і ЮНІСЕФ у Беларусі.

"Мы рады супрацоўнічаць з ЮНІСЕФ у Беларусі, які падтрымліваюць многія вядомыя спартыўныя клубы па розных відах спорту па ўсім свеце. Для нас гэта магчымасць стаць часткай глабальнага руху для развіцця патэнцыялу дзяцей і падлеткаў праз спорт. Спадзяёмся быць карыснымі. Партнёрства з ЮНІСЕФ у Беларусі дасць нам магчымасць узмацніць работу клуба з сямейнай аўдыторыяй, дзецьмі і падлеткамі. Тым самым мы падкрэслім, што спорт адкрыты і даступны для ўсіх", - адзначыла намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу ФК БАТЭ Алеся Кацярыніч.

"Любы спорт - гэта гульня. Менавіта гуляючы, дзеці развіваюцца - фізічна, эмацыянальна, інтэлектуальна. Спорт можа змяніць жыццё дзяцей. Праз супрацоўніцтва з легендарным БАТЭ мы будзем працаваць над тым, каб спорт стаў больш даступным, інклюзіўным, бяспечным, забяспечваючы і абараняючы правы кожнага дзіцяці" , - у сваю чаргу падкрэсліла прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Таня Радачай.

Пасля цырымоніі падпісання мемарандума прадстаўнікі дзвюх арганізацый, а таксама ігракі клуба Андрэй Кудравец і Сямён Лазарчык наведалі радзільны дом у Барысаве, каб уручыць падарункі ад клуба і матэрыялы па адказным бацькоўстве, грудным выкормліванні і пінеткі, якія на працягу года раздадуць нованароджаным. Такі знак увагі будзе аказаны мамам у якасці віншавання з нараджэннем дзіцяці, гэта стане своеасаблівым сімвалам зараджэння новага партнёрства - ФК БАТЭ і ЮНІСЕФ у 2021 годзе.

Дарэчы, Барысаў, дзе размяшчаецца дамашняя арэна "жоўта-сініх", мае статус горада, дружалюбнага дзецям і падлеткам. Гэта яшчэ адна ініцыятыва, якую падтрымлівае і развівае ЮНІСЕФ у Беларусі.

12 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.04.2021
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:146
 
Ключевые слова:
БАТЭ Футбол ЮНИСЕФ Барысаў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме