https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія пагранічнікі не ўпусцілі ў краіну двух "альпіністаў" з Польшчы


Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржпагранкамітэта.
Увечары 13 жніўня ў пункце пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск на рэйсе, што прыбыў у беларускую сталіцу з Варшавы, пагранічнікі звярнулі ўвагу на двух грамадзян Польшчы 1990 і 1996 гадоў нараджэння з падазроным багажом. У камітэце расказалі, што маладыя людзі нібыта прафесійна займаюцца альпінізмам, прыехалі ў Беларусь выключна ў турыстычных мэтах і за падзеямі, што адбываюцца ў краіне, яны не сачылі.

"Гэту версію абвяргаюць выяўленыя ў ходзе агляду смартфона аднаго з палякаў скрыншоты вядомага ўкідамі недакладнай інфармацыі дэструктыўнага Тэлеграм-канала. Падабраны спіс беларускіх гарадоў, у якіх фіксуюцца пратэсныя настроі і несанкцыянаваныя мітынгі, кантакты праваабаронцаў і райаддзелаў міліцыі", - гаворыцца ў паведамленні Дзяржпагранкамітэта.

На самай справе з альпінісцкай амуніцыі ў грамадзян Польшчы былі толькі вяроўка, карабіны і абвязкі. Усё астатняе - дарагая прафесійная фота- і відэаапаратура (люстраныя фотаапараты са зменнымі аб`ектывамі, відэакамеры GoPro, зусім не бюджэтны квадракоптар з магчымасцю фота- і відэаздымкі, прафесійныя мікрафоны), вялікая колькасць электронных накапляльнікаў, ноўтбукі, палаткі і спальныя мяшкі - сведчыла аб зусім іншым родзе дзейнасці гэтай групы. Месца свайго пражывання ў Мінску маладыя людзі растлумачыць і пацвердзіць дакументальна не змаглі.

У выніку праведзенага разбору на падставе арт. 30 закона "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь" грамадзянам Польшчы адмоўлена ва ўездзе ў краіну. Бліжэйшым рэйсам яны адпраўлены назад у Варшаву.

15 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.08.2020
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:318
 
Ключевые слова:
Граница Безопасность Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме