https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі прапануюць прадоўжыць ільготнае крэдытаванне аграсядзіб да 2030 года


Адпаведны праект указа вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі.
Асноўнае новаўвядзенне ў праекце ўказа — прадаўжэнне льготнага крэдытавання суб’ектаў аграэкатурызму на перыяд з 2021 па 2030 гады (у адпаведнасці з цяперашнім заканадаўствам ільготныя крэдыты выдаюцца з 2010 па 2020 гады ў суме да 2 тыс. базавых велічынь).

Паводле інфармацыі Белаграпрамбанка, за час дзеяння льготы крэдытнай падтрымкай банка скарысталіся больш як 600 суб’ектаў аграэкатурызму, сума фінансавання склала Br7,4 млн. У 2020 годзе плануецца аказанне крэдытнай падтрымкі на суму да Br1,2 млн.

Праектам указа прадугледжана, што ўдасканаленне заканадаўства ў сферы аграэкатурызму магчыма па меры неабходнасці, але наступныя змяненні магчымы не раней як у 2026 годзе. Грамадскае аб’яднанне «Адпачынак у вёсцы» ўносіла ініцыятыву мараторыя на змяненне заканадаўства да 2030 года. Распрацоўшчык праекта ўказа Мінспору і турызму ў выніку спынілася на 2026 годзе. Гэта тлумачыцца тым, што трэба забяспечыць не толькі прынцып стабільнасці заканадаўства, але і аналізаваць практыку яго прымянення.

У дакуменце прапануецца таксама прапісаць, што суб’ект аграэкатурызму можа весці дзейнасць у адной ці некалькіх аграэкасядзібах пры выкананні пэўных патрабаванняў, у тым ліку па колькасці жылых пакояў у адной аграсядзібе (не больш за 10).

Звязда, 24 верасня 2020
 
Дата публикации:24.09.2020
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:421
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Предпринимательство Агроусадьба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме