https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія шашысты выйгралі 13 узнагарод этапу Кубка свету ва Узбекістане


У Ташкенце завяршыўся этап Кубка свету па шашках — 64-міжнародныя спаборніцтвы «Узбекістан-2024» з удзелам беларускіх спартсменаў. Пра гэта паведамляе Беларуская федэрацыя шашак.
Спаборніцтвы праходзілі ў трох дысцыплінах: вокамгненнай, хуткай і класічнай гульні. Прадстаўнікі нашай каманды заваявалі на турніры 13 узнагарод — 5 залатых, 4 срэбныя і 4 бронзавыя. Перамогі ў вокамгненнай і класічнай праграмах у мужчын атрымаў Арцём Ціханаў, у актыве якога таксама золата ў хуткай гульні сярод юнакоў да 17 гадоў. Чэмпіёнам этапу Кубка свету ў хуткай праграме сярод мужчын стаў Андрэй Валюк, яшчэ адзін медаль вышэйшай пробы Беларусі прынёс Іван Невар (класічная гульня, да 11 гадоў).

Трохразовай медалісткай турніру ў жанчын стала Яўгенія Швед, на рахунку якой два срэбра (рапід і класіка) і адно трэцяе месца (бліц). На другую прыступку п’едэстала ў вокамгненнай гульні падымаліся нашы Аляксей Куніца (мужчыны) і Іван Невар (да 11 гадоў), абодва спартсмены таксама выйгралі па бронзе ў іншых дысцыплінах. Акрамя таго, бронзавым прызёрам у вокамгненнай праграме сярод юніёраў стаў Марат Леў.

Звязда, 19 траўня 2024
 
Дата публикации:19.05.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:240
 
Ключевые слова:
Кубок мира Шашки Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме