https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сасновіч перамагла на старце кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе


Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пераможна стартавала ў кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Францыі.
Сёння ў першым кваліфікацыйным раўндзе беларуска выйграла ў прадстаўніцы Францыі Джэні Лім - 6:4, 6:2. У паўфінале кваліфікацыі Сасновіч згуляе з турчанкай Зейнеп Сонмез. Таксама сёння на корты "Ралан Гарос" выйдзе беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч, саперніцай якой будзе чэшка Лінда Фрухвіртава. Каб прабіцца ў асноўную сетку другога ў гэтым сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" тэнісісткам трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар`еры. Без кваліфікацыі ў Парыжы згуляюць дзве прадстаўніцы Беларусі - Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.

Паядынкі асноўнага этапу пачнуцца 26 траўня, а завершыцца турнір 9 чэрвеня. У гэтым годзе агульны прызавы фонд French Open складзе 53,5 млн еўра, што з`яўляецца рэкордам за ўсю гісторыю. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадах атрымаюць па 2,4 млн еўра.

20 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.05.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:197
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме