https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія самбісты выйгралі тры бронзы на старце чэмпіянату Еўропы ў Сербіі


У Сербіі стартаваў чэмпіянат Еўропы па самба 2024 года з удзелам беларускіх спартоўцаў.
У першы дзень спаборніцтваў прадстаўнікі нашай каманды заваявалі тры бронзавыя ўзнагароды. У жанчын у вазе да 59 кг Таццяна Мацко стартавала з перамог над Ганнай-Марыяй Вакулоўскі з Малдовы і Івай Івановай з Балгарыі, але ў паўфінале ўступіла спартсменке з Расіі Алене Алёхінай. У схватцы за трэцяе месца Мацко была мацнейшай за іспанку Карлу Альбітас. У катэгорыі да 50 кг наша Анфіса Капаева ў чвэрцьфінале прайграла францужанцы Сефары Коршэр, а ў паядынку за трэцяе месца адолела Сару Маціевіч з Харватыі.

Таксама бронзавым прызёрам кантынентальнага форуму ў мужчынскім баявым самба стаў Барыс Булыга (звыш 98 кг), які атрымаў медаль пасля паражэння ў паўфінале ад расіяніна Міхаіла Кашурнікава. Апроч таго, у стартавы дзень турніру трое беларусаў дабраліся да фінальных схватак. У вячэрняй праграме чацвярга за золата чэмпіянату Еўропы пазмагаюцца Анжэла Жылінская (да 72 кг), Валерыя Хрушчова (звыш 80 кг) і Яўген Рэбікаў (баявое, да 58 кг).

Звязда, 9 траўня 2024
 
Дата публикации:09.05.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:275
 
Ключевые слова:
Борьба Самбо Спорт в Беларуси Чемпионат Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме