https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арганізатары Мінскага паўмарафону-2018 чакаюць 35 тыс. удзельнікаў


Аб гэтым расказаў старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі.
Арганізатары Мінскага паўмарафону-2018 чакаюць, што ў ім прымуць удзел 35 тыс. аматараў бегу.

Кіраўнік ФБЛА адзначыў, што ў мінулым годзе на старты выйшлі 30 тыс. чалавек, цяпер можна гаварыць пра сур`ёзнае павелічэнне - рэгістрацыя ідзе больш актыўна. Ён сказаў, што паўмарафонскую дыстанцыю - 21 км - ужо выбралі ў два разы больш людзей, чым год таму.

Пашыраецца і геаграфія ўдзельнікаў - сёлета ў Мінск прыедуць прадстаўнікі як мінімум 40 краін. У бягучым годзе Мінскі паўмарафон пройдзе чацвёрты раз. 9 верасня старт галоўнай дыстанцыі паўмарафону (21,1 км) будзе дадзены ў 9.00.

Забегі на дыстанцыях 5,5 км і 10 км пачнуцца ў 12.00. Спаборніцтвы маюць бронзавы лэйбл Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі, а таксама пяць зорак якасці і бяспекі забегаў Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.

Па традыцыі бегавы маршрут пракладзены па самым цэнтры беларускай сталіцы, удзельнікі спаборніцтваў змогуць убачыць найпрыгажэйшыя мясціны горада. На час забегаў рух транспарту будзе перакрыты.

2 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.08.2018
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:447
 
Ключевые слова:
Марафон Спорт в Беларуси Лёгкая атлетика Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме