https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія акрабаты выйгралі дзве срэбныя ўзнагароды на этапе Кубка свету ў Бельгіі


Беларускія акрабаты выйгралі дзве срэбныя ўзнагароды на этапе Кубка свету ў бельгійскім Пуурсе, паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі гімнастыкі.
Юлія Івончык, Вераніка Набокіна і Карына Сандовіч падняліся на другую прыступку п`едэстала ў спаборніцтвах троек. Рэзультат беларусак - 29,080 бала.

Апярэдзіць іх удалося толькі расіянкам Дар`і Чабулянка, Паліне Пласцінінай і Ксеніі Загоскінай - 29,780.

Беларусы Ганна Касьян і Канстанцін Яўстафееў у турніры змешаных пар заваявалі срэбра з рэзультатам 29,030 бала.

Перамаглі зноў расіяне Вікторыя Аксёнава і Кірыл Старцаў - 30,030.

Крыху да медаля не хапіла беларусам Арцёму Яшчанку і Аляксею Зайцу, якія з ацэнкай 28,320 бала занялі чацвёртае месца сярод дуэтаў.

Наступны этап Кубка свету адбудзецца 2-4 сакавіка ў партугальскім горадзе Мая.

19 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.02.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:598
 
Ключевые слова:
Кубок Мира Акробатика Гимнастика Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме