https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На чыгуначных вакзалах найбуйнейшых гарадоў Беларусі разгорнуты бясплатны Wi-Fi


Праект, які запускаюць аператар "МТС" сумесна з Беларускай чыгункай, скіраваны на павышэнне турыстычнай прывабнасці краіны.
Як паведамілі ў прэс-службе "МТС", да лета на замову Беларускай чыгункі мабільны аператар разгорне зоны бясплатнага Wi-Fi на 19 чыгуначных вакзалах: у Мінску, Оршы, Маладзечне, Барысаве, Баранавічах, Лідзе, Гродне, Лунінцы, Брэсце, Пінску, Гомелі, Жлобіне, Калінкавічах, Магілёве, Асіповічах, Бабруйску, Крычаве, Віцебску і Полацку.

Хот-споты з інтэрнэтам з`явяцца ў залах чакання, холах і змогуць абслугоўваць вялікую колькасць пасажыраў і наведвальнікаў. "МТС" забяспечыць хуткасны доступ у сетку пры дапамозе 4G і аптычных каналаў.

Скарыстацца бясплатным інтэрнэтам можна пасля пацвярджэння асобы. Пры гэтым падключэнне адбываецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства: карыстальнік уводзіць нумар мабільнага тэлефона ў спецыяльнае поле, пасля чаго атрымлівае SMS з паролем для ўваходу ў сетку.

Як удакладнілі ў кампаніі "МТС", скарыстацца бясплатным Wi-Fi могуць абаненты любога аператара, якія прайшлі аўтарызацыю. 

Як тлумачыць "МТС", карыстальнік падключае да бясплатнага Wi-Fi адно або некалькі прылад: смартфон, планшэт ці ноўтбук. Сістэма пры гэтым запамінае звязку нумара мабільнага тэлефона і MAC-адрас прылады, з якой запытваецца доступ да інтэрнэту. Хуткасць доступу і максімальную колькасць падключаных прылад аператар устанаўлівае згодна з тэхнічным заданнем замоўцы.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 сакавіка 2017
 
Дата публикации:16.03.2017
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:1037
 
Ключевые слова:
Wi-Fi Мобильная связь Телекоммуникации Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме