https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі дзясяты раз выйграла Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі.


У фінале на "Чыжоўка-Арэне" гаспадары пляцоўкі абыгралі хакеістаў Фінляндыі з лікам 7: 3 (2: 0, 3: 1, 2: 2).
У вырашальным матчы спаборніцтваў, якія праводзіліся ў Мінску ў 13-ы раз, гаспадарам пляцоўкі атрымалася адкрыць лік ужо на 7-й хвіліне першага перыяду. Пасля перадачы Андрэя Глебава нападаючы Андрэй Міхалёў здзейсніў праход да брамы супернікаў і здолеў перайграць фінскага галкіпера - 1: 0. У канцы дваццаціхвілінкі беларусы атрымалі большасць, якую выкарыстаў Максім Слыш, удала згуляўшы на дабіванні на пятачку каля варот сапернікаў - 2: 0.

У другім перыядзе на 27-й хвіліне Яраслаў Чупрыс здолеў вызначыцца дакладным кідком. Менш чым праз тры хвіліны, пры гульні ў меншасці, беларускія гульцы правялі хуткую контратаку, яе дакладнай перадачай замкнуў Канстанцін Кальцоў - 4: 0. Неўзабаве сапернікі з Фінляндыі парушылі правілы. Гаспадары пляцоўкі выразна разыгралі большасць, дазволіўшы Андрэю Глебаву закінуць пятую шайбу ў вароты гасцей. Прадстаўнікі краіны Суомі да сыходу на перапынак адзін гол адыгралі намаганнямі Рыку Халя - 5: 1.



Больш упартай выдалася заключная дваццаціхвілінка вырашальнай гульні. Госці двойчы паразілі вароты беларусаў, але зраўняць лік фінам не ўдалося. Андрэй Асташэвіч - адзін з лідэраў атакі хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі зрабіў галявы дубль, усталяваўшы канчатковыя лічбы на табло "Чыжоўка-Арэны" - 7: 3.

Лепшымі гульцамі фінальнага матчу прызнаныя Даніэль Корса (Беларусь) і Акі Уусікартана (Фінляндыя). Фінскія хакеісты ў другі раз гулялі ў фінале турніру - ў 2016-м яны саступілі беларусам з лікам 1: 2.

Раней каманда Фінляндыі шэсць разоў заваёўвала бронзавыя ўзнагароды спаборніцтваў.

Арганізатары таксама назвалі лепшых гульцоў усяго турніру. Лепшым варатаром прызнаны Аляксандр Пятроў (ААЭ), абаронцам - Аляксандр Макрыцкі (Беларусь), нападаючым - Андрэй Асташэвіч (Беларусь), лепшым бамбардзірам XIII Каляднага турніру стаў фінскі нападаючы Тоні Макіяха.

Бронзу турніру ўпершыню ўзяла каманда Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў. 7 студзеня ў паядынку за 3-е месца яна выйграла ў каманды Славакіі з лікам 4: 3.

Беларусы ў дзясяты раз сталі пераможцамі турніру. Каманда Прэзідэнта Беларусі раней перамагала на Калядным міжнародным турніры ў 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016 гадах. Тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007 г., 2011, 2015).

Арганізатарамі турніру з`яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Беларусі", Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Звязда, 7 студзеня 2017
 
Дата публикации:07.01.2017
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1848
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Хоккей Рождественский турнир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме