https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ігар Бокій заваяваў трэці медаль на Паралімпійскіх гульнях


Беларус Ігар Бокій заваяваў бронзавую ўзнагароду на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра на дыстанцыі 100 м брасам.
У фінальным заплыве на дыстанцыі 100 м брасам ён паказаў час 1 мін 06,71 сек. Вышэй у падагульняючым пратаколе размясціліся Аляксей Фядына з Украіны і Фірдаўсбек Мусабекаў з Узбекістана, якія паказалі аднолькавы рэзультат - 1 мін 04,94 сек.

Для Ігара Бокія бронзавая ўзнагарода стала трэцяй. Раней беларус перамагаў на дыстанцыях 100 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем.

Усяго ж у актыве атлета-паралімпійца ўжо дзевяць узнагарод. Чатыры гады таму ў Лондане ён заваяваў пяць залатых і адну бронзавую ўзнагароду.

У спаборніцтвах па адаптыўным (акадэмічным) веславанні беларуска Людміла Волчак заняла пятае месца.

Плыўчыха Настасся Зудзілава стала сёмай на дыстанцыі 100 м брасам. У медальным заліку летняй Паралімпіяды Беларусь з чатырма ўзнагародамі займае 24-е месца.

Лідзіруюць інваспартсмены з Кітая - 92 медалі, 39 з якіх - залатыя.

Паралімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра завершацца 18 верасня.

12 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.09.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:818
 
Ключевые слова:
Паралимпиада Плавание Спорт в Беларуси Игорь Бокий Рио-де-Жанейро
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме