https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Плывец Ігар Бокій стаў двухразовым чэмпіёнам Паралімпіяды ў Рыа


Беларускі плывец Ігар Бокій стаў двухразовым чэмпіёнам XV летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра.
Беларус атрымаў перамогу ў вырашальным заплыве ў катэгорыі S13 на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем. Рэзультат Ігара Бокія - 2 мін 4,02 сек, што з`яўляецца новым паралімпійскім рэкордам.

Другое месца заняў украінец Яраслаў Дзенісенка - 2 мін 08,76 сек. Бронзавым прызёрам на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем стаў таксама прадстаўнік Украіны Даніла Чуфараў - 2 мін 11,12 сек.

У першы дзень Паралімпіяды ў Рыа Ігар Бокій атрымаў перамогу на дыстанцыі 100 батэрфляем. У скарбонцы бабруйчаніна цяпер сем узнагарод вышэйшай пробы. У 2012 годзе ў Лондане ён заваяваў пяць залатых і адну срэбную ўзнагароду.

У Рыа-дэ-Жанэйра ён ужо двойчы ўзнімаўся на верхнюю прыступку п`едэстала гонару.

У актыве паралімпійскай зборнай Беларусі ў Рыа ўжо тры ўзнагароды: два золата Ігара Бокія ў плаванні і бронзавы медаль Аляксандра Трыпуця ў кіданні кап`я. Паралімпійскія гульні ў Бразіліі прадоўжацца да 18 верасня.

11 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.09.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:873
 
Ключевые слова:
Паралимпиада Спорт в Беларуси Плавание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме