https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лядовыя арэны Мінска цалкам гатовы да правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года


Аб гэтым паведаміў дырэктар Дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года Яўген Ворсін у эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1".
Кіраўнік дырэкцыі падкрэсліў, што гатоўнасць сталічных лядовых арэн да правядзення чэмпіянату свету па хакеі ацэньваецца як 100-працэнтная. Да такога ж меркавання прыйшлі члены дэлегацыі Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) і яе камерцыйнага партнёра - Міжнароднага агенцтва па спартыўным маркетынгу кампаніі "Інфронт" у час чарговага інспекцыйнага візіту ў Беларусь. "Іх ацэнка зноў жа даволі высокая. Яны пачалі з наведвання "Чыжоўка-Арэны", дзе былі некаторыя пытанні па правядзенні, якія датычацца размяшчэння сістэмы "Відэагол", не зусім была адпрацавана пазіцыя віп-зоны, і яшчэ раз яны паглядзелі раздзявальні, якія на момант іх папярэдняга наведвання не былі абсталяваны мэбляй. Ацэнка такая - раздзявальні выдатна падрыхтаваны, памяшканні для прыёму фанатаў забяспечаны ўсім неабходным, цяпер у іх няма нараканняў", - адзначыў Яўген Ворсін. Што датычыцца "Мінск-Арэны", то, паводле яго слоў, усе пытанні адносна гэтай пляцоўкі былі адпрацаваны раней.

Пры гэтым, паводле інфармацыі Яўгена Ворсіна, ёсць яшчэ шэраг пытанняў, якія датычацца арганізацыі работы. "Напрыклад, нам трэба паставіць сцэну, мы ведаем, дзе яе ўзяць і дзе паставіць. Праведзены папярэднія будаўнічыя работы па падвядзенні інжынерных сетак, вода- і электразабеспячэння, устаноўцы біятуалетаў і гэтак далей, значыць, гэта ўсё адпрацавана і трэба яшчэ зрабіць", - паведаміў ён.

Што датычыцца продажу сувенірнай прадукцыі, дырэктар дырэкцыі адзначыў, што ў гэтым плане з ІІХФ было не так проста дамовіцца, паколькі іх брэндавыя праекты патрабавалі пэўных умоў для размяшчэння, як, напрыклад, устаноўка вялікай палаткі, кіёскаў, дзе яны будуць рэкламаваць сваю прадукцыю. Як адзначыў Яўген Ворсін, каля 25-30 міжнародных і айчынных фірм будуць прадстаўлены ў фан-зоне.

Члены дэлегацыі таксама высока ацанілі ўзровень падрыхтоўкі Нацыянальнага аэрапорта Мінск да прыёму гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату. Кіраўнік дырэкцыі адзначыў, што ў Беларусі прадуманы і свае прапановы наконт сустрэчы каманд.

Таксама інспекцыйная камісія наведала гасцініцу "Вікторыя-Алімп", паколькі менавіта там будуць праходзіць гадавы Кангрэс ІІХФ, рабочыя сустрэчы і афіцыйныя мерапрыемствы ў рамках чэмпіянату, а таксама пасяджэнне рабочай групы, якая падрыхтуе расклад і каляндар гульняў чэмпіянату свету па хакеі ў Чэхіі, паведаміў Яўген Ворсін.

"Мы правялі членаў дэлегацыі па ўсіх медыцынскіх установах. Яны змаглі азнаёміцца з сучасным медыцынскім абсталяваннем, пазнаёміцца з высокакваліфікаваным персаналам з веданнем замежнай мовы. Да таго ж у нас будуць працаваць каля 30 валанцёраў-медыкаў", - адзначыў дырэктар дырэкцыі.

7 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.04.2014
Тематика:ЧМ-2014 по хоккею, Спорт и Туризм
Просмотров:946
 
Ключевые слова:
Хоккей Чемпионат мира Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме