https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


11 верасня ў Мінску стартаваў турнір прафесійных баёў змешанага стылю "Васьмівугольнік"


Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць ТАА "Байцоўскі клуб с.б.і" і Беларуская федэрацыя панкраціёна сумесна з Федэрацыяй традыцыйных відаў барацьбы (на чале з заслужаным майстрам спорту, трохразовым алімпійскім чэмпіёнам Аляксандрам Мядзведзем).
На працягу некалькіх месяцаў гледачы аднаго з галоўных каналаў краіны могуць назіраць за прафесійнымі баямі змешанага стылю. "Дзённікі" турніру раскажуць пра тое, што звычайна застаецца за кадрам: як рыхтуюцца да баёў спартсмены, што думаюць наконт гэтага трэнеры, як настроіцца на перамогу і чым даводзіцца ахвяраваць для таго, каб яе атрымаць.

Прафесійныя байцы з Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы і Расіі змагаюцца ў беларускай сталіцы за першыя месцы ў рэйтынгавай табліцы міжнароднага турніру "Васьмівугольнік". Гэты турнір стане лагічным завяршэннем адборачных турніраў.

На працягу некалькіх месяцаў суддзі адбіраюць лепшых байцоў у лёгкай, сярэдняй і цяжкай вазе, каб яны пазмагаліся паміж сабой на рынгу СК "Мінск-Арэна".

БелаПАН, 12 верасня 2013
 
Дата публикации:12.09.2013
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1532
 
Ключевые слова:
Борьба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме