Сёння ў паядынку 1/8 фіналу адзіночнага разраду беларуска перайграла ў двух сэтах расійскую тэнісістку Кацярыну Аляксандраву (22) — 6:4, 6:0. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 10 хвілін. У чвэрцьфінале Сабаленка будзе спаборнічаць з амерыканкай Мэдысан Кіз (18).
У першым раўндзе Арына Сабаленка абыграла венгерку Пану Удвардзі (82) — 6:3, 6:1, затым адолела ў трохсэтавым паядынку прадстаўніцу Францыі Варвару Грачову (41) — 2:6, 7:5, 6:2, а потым выйграла ў расіянкі Ганны Блінковай (40) — 6:2, 6:3.
Звязда, 10 ліпеня 2023