https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БАТЭ выбыў з Кубка Беларусі


Першае паражэнне за тры з паловай месяцы пацярпеў барысаўскі БАТЭ.
13 кастрычніка ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе каманда Віктара Ганчарэнкі, якая выступала без групы асноўных гульцоў, саступіла дома жодзінскаму "Тарпеда" — 0:1 (Яцкевіч, 56). З 33-й да 62-й хвіліны БАТЭ гуляў у меншасці пасля выдалення Марка Сіміча. Затым быў выдалены футбаліст гасцей, і склады ўраўнаваліся.

"Перад гульнёй гаварылі аб тым, што вясной неабходна гульнёвая практыка ў кубкавых матчах, таму вельмі хацелі прайсці далей, — прыводзіць слова Ганчарэнкі прэс-служба барысаўскага клуба. — Але вось ўжо, здаецца, другі сезон спатыкаемся на гэтай стадыі. Сёння на поле ў нас выйшаў даволі добры склад. Можа быць, некаторым хлопцам не хапіла гульнёвай практыкі. У атацы мы сёння дзейнічалі даволі бяззуба. Тым больш выдаленне заўсёды парушае баланс. Ды і ў цэлым балансу сёння не хапала. А без яго цяжка і атакаваць, і абараняцца. Думаю, прайгралі заслужана. Таму што, прапусціўшы, па сутнасці, нічога не стваралі наперадзе. Гэта заўсёды вядзе да паражэння".

Раней у чвэцьфінал турніру выйшлі "Брэст", мінскае "Дынама", бабруйская "Белшына", мінскі СКВІЧ (Д2), салігорскі "Шахцёр" і "Мінск". 21 лістапада адбудзецца апошні матч 1/8 фіналу "Нёман" (Гродна) — "Гомель".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 14 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:14.10.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2056
 
Ключевые слова:
Футбол Кубок Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме