https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кубак Крамля ў Мінску?


Прэзідэнт Федэрацыі тэніса Расіі гатовы дапамагчы Лукашэнку з правядзеннем у Беларусі тэніснага турніру.
Прэзідэнт Федэрацыі тэніса Расіі (ФТР) Шаміль Тарпішчаў гатовы дапамагчы Аляксандру Лукашэнку арганізаваць правядзенне ў Мінску тэніснага турніру ўзроўню маскоўскага Кубка Крамля. Пра гэта ён заявіў у інтэрв`ю РІА Новости.

На прэс-канферэнцыі ў Мінску 16 кастрычніка Лукашэнка прапанаваў аддаць Беларусі правядзенне Кубка Крамля, адзначыўшы, што ў Маскве турнір праходзіць "пры пустых трыбунах".

"Калі Лукашэнка хоча правесці Кубак Крамля, можам такога ж рангу правесці турнір там (у Мінску). Кажа, што мала гледачоў на Кубку Крамля ў Маскве? Гэта эмоцыі, бо ўчора шэсць тысяч білетаў было прададзена, на сямі кортах гулялі. Не мы расклад складаем, але ўчора на пары Кірыленкі і Пятровай першы корт быў бітком забіты, а цэнтральны пусты сапраўды быў", — сказаў Тарпішчаў.

"Мне трэба з ім сустрэцца. Калі ў яго ёсць жаданне такое, мы можам паспрыяць атрымаць такога ж рангу турнір. Калі турнір такога ж рангу, як Кубак Крамля, — не пытанне. Гэта не ў адну секунду робіцца, але за кошт нашага аўтарытэту мы можам вырашыць гэта", — дадаў Тарпішчаў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што аддаваць права правядзення Кубка Крамля ніхто не збіраецца. "На сёння Кубак Крамля — гэта значная падзея для Масквы і ўсёй Расіі. Мы ўдзячныя Сабяніну (мэр Масквы), ураду Масквы, Банку Масквы, спорткамітэту Масквы, праблем у нас няма. Што датычыцца складу ўдзельнікаў, то трэба або ранг спаборніцтваў павышаць, або плаціць, а гэта дадатковыя сродкі, якія трэба знайсці", — растлумачыў Тарпішчаў.

Ён адзначыў, што Кубак Крамля сёлета карыстаецца ў масквічоў большай цікавасцю, чым у летась.

"Зразумела, у першыя дні турніру, калі на сямі кортах гуляюць, калі на цэнтральным корце нецікавы матч, усе гледачы размяшчаюцца на сямі кортах. Але рэальна па продажы білетаў сёлета сітуацыя лепшая, чым у летась", — заўважыў Тарпішчаў.

БелаПАН
Мінск, 18 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:18.10.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2524
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме