https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы Руслан Салей і Сяргей Астапчук загінулі ў авіякатастрофе пад Яраслаўлем


Беларусы Руслан Салей і Сяргей Астапчук, члены хакейнай каманды "Лакаматыў" (Яраслаўль), загінулі ў авіякатастрофе пад Яраслаўлем, паведамілі БелаПАН па тэлефоне "гарачай лініі", арганізаванай МНС Расіі. "На жаль, яны знаходзяцца ў спісах загінулых", — паведаміла аператар.
Самалёт авіякампаніі "Як Сэрвіс" разбіўся 7 верасня пры ўзлёце побач з аэрапортам Туношна ў Яраслаўскай вобласці РФ. Паводле даных МНС Расіі, на ім знаходзілася хакейная каманда "Лакаматыў" (Яраслаўль), якая ляцела на матч у Мінск, паведамляе РІА Новости.

Матч першага тура чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі з удзелам "Лакаматыва" і ХК "Дынама" (Мінск) меўся быў адбыцца 8 верасня на стадыёне "Мінск-Арэна". Ён адменены, паведамляе ХК клуб "Дынамо-Мінск". Пры гэтым у паведамленні клуба падкрэсліваецца: "Гэта інфармацыя зыходзіць з расійскіх інфармацыйных крыніц. Клуб не мае каментару КХЛ па гэтай сітуацыі. Клуб валодае інфармацыяй, што авіякатастрофа здарылася, але інфармацыя па колькасці пацярпелых патрабуе ўдакладнення". ХК "Дынама-Мінск" выказвае спачуванне родным загінулых і смуткуе з усімі балельшчыкамі хакея.

Самалёт, які перавозіў у Мінск расійскую каманду, належыць авіякампаніі "Як Сэрвіс". Ён разбіўся сёння пры ўзлёце побач з аэрапортам Туношна ў Яраслаўскай вобласці. Паводле даных МНС РФ, самалёт Як-42 упаў на зямлю ў 16.05 па маскоўскім часе з невялікай вышыні за два кіламетры ад аэрапорта і загарэўся. Адна частка фюзеляжу ўпала ў Волгу. Прычына авіякатастрофы пакуль невядомая.

Руслан Салей і Сяргей АстапчукПаводле апошніх даных, на борце самалёта знаходзіліся 45 чалавек: 37 пасажыраў і восем членаў экіпажа. Паводле наяўнай інфармацыі, двух атрымалася выратаваць — яны дастаўлены ў бальніцу. На гэты час з Волгі дасталі целы 26 чалавек.

Руслан Салей нарадзіўся 2 лістапада 1974 года ў Мінску. Выхаванец мінскай хакейнай школы "Юнацтва". Удзельнік Алімпійскіх гульняў у Нагана, Солт-Лэйк-Сіці і Ванкуверы, чэмпіянатаў свету 1994 у групе С, 1995 у групе С, 1998, 2000, 2001, 2004 у першым дывізіёне, 2008 і 2009 гадоў у складзе зборнай Беларусі.

За нацыянальную зборную Беларусі выступаў з 1993 года. Правёў 66 матчаў, набраў 31 (11+20) бамбардзірскі бал, атрымаў 107 хвілін штрафу (па стане на 10 мая 2009 г.).

Правёў 912 гульняў рэгулярнага сезона НХЛ, у якіх набраў 204 (45+159) ачкі (па стане на 30 сакавіка 2011 года). Мінулы сезон ён правёў у камандзе НХЛ "Дэтройт Рэд Уінгс".

Сяргей Астапчук нарадзіўся 19 сакавіка 1990 года ў Наваполацку. Хакейная школа: "Хімік" з Наваполацка (у якім гуляў яго бацька Ігар Астапчук), "Дынама" і "Спартак" з Масквы. Выступаў за юнацкія і маладзёжныя клубы "Хімік" — 88, "Спартак" — 90 (2002—2006), "Лакаматыў" — 2 (2006—2008), "Rouyn-Noranda Huskies (англ.)руск." (2008—2010), "Лока" (з 2009).

З 2007 па 2011 гады гуляў таксама за клуб КХЛ "Лакаматыў".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 верасня 2011
 
Дата публикации:07.09.2011
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:3979
 
Ключевые слова:
Катастрофа Локомотив
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме