https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Азаранка ўпершыню ў паўфінале Уімблдона


Упершыню ў сваёй спартыўнай кар`еры тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал Уімблдона. Шосты раз беларуска штурмуе вяршыні адкрытага чэмпіянату Англіі, і дагэтуль найлепшым вынікам быў выхад у чвэрцьфінал у 2009-м. Увогуле гэта першы паўфінал турніру "Вялікага шлема" ў кар`еры тэнісісткі.

У чвэрцьфінале 28 чэрвеня Азаранка (5 нумар рэйтынгу) перамагла аўстрыйку Таміру Пашак (80): 6:3, 6:1. Матч доўжыўся 1 гадзіну 24 хвіліны, і падчас дажджу быў перанесены з адкрытага корта на цэнтральны, абсталяваны дахам. У паўфінале Вікторыя згуляе з восьмай ракеткай свету чэшкай Петрай Квітавай, якая летась тут таксама гуляла ў паўфінале. Менавіта гэтая суперніца ў 2010-м і выбіла беларуску ў 1/16 Уімблдона з далейшага розыгрышу.

На нядаўнім турніры ў Мадрыдзе чэшка таксама ў фінале перамагла Азаранку. Так што, нягледзячы на роўны пакуль лік у асабістых сустрэчах (2:2), невялікая перавага па выніках апошніх матчаў пакуль на баку Петры Квітавай. Аднак мы ведаем і волю да перамогі нашай Вікторыі, якой спецыялісты прадракаюць фінал з Марыяй Шарапавай. Прычым сама Вікторыя загадзя здавацца прычын не бачыць:

— Гэта зусім розныя сустрэчы. Няважна, як мы гулялі ў Лондане летась. Петра знаходзіцца ў выдатнай форме, паказвае добры тэніс, так што мне трэба згуляць свой лепшы матч на Уімблдоне, каб прабіцца ў фінал.

Марыя Шарапава (6) таксама няблага выглядае ў апошніх турнірах і на Уімблдоне выйшла ў паўфінал, дзе згуляе з немкай Сабін Лісіцкі (62).

Тым часам

Сапраўдны фурор выклікаў чарговы выхад у свет герцагіні Кембрыджскай — жонкі прынца Чарльза Кейт Мідлтан.

Пара з`явілася на Уімблдонскім турніры, каб "пахварэць" за шатландца Эндзі Марэя, які гуляў супраць француза Рышара Гаске. Як толькі новая брытанская прынцэса з`явілася на стадыёне, тэніс стаў цікавіць англійскую публіку значна менш, чым убор Кейт. Модныя дызайнеры ўсяго свету сыходзяцца на думцы, што за чарговы выхад у свет герцагіні Кембрыджскай ёй можна ставіць цвёрдую пяцёрку. Застаецца дадаць, што для паходу на тэніс жонка прынца Уільяма апранула рамантычную белую сукенку, апрацаваную плісіроўкай, узяла белы клатч і абула бэжавыя туфлі-лодачкі, якія, згодна з галівудскім правілам, выдатна падыходзяць да сукенкі любога колеру.

Алена Аўчыннікава
Звязда, 30 чэрвеня 2011

 
Дата публикации:30.06.2011
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:3860
 
Ключевые слова:
Теннис Азаренко Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме