https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дапамажыце свайму "кроваправоду"


Кожную хвіліну праз крывяносную сістэму дарослага чалавека працякае прыкладна 15 літраў крыві. Крывяносныя сасуды, як і сэрца, працуюць без адпачынку на працягу ўсяго жыцця.
Дапамагчы ім вытрымаць такую каласальную нагрузку і прадухіліць шматлікія захворванні нам цалкам пад сілу. Спосабаў паклапаціцца пра наш "кроваправод" нямала, у ідэале трэба імкнуцца выкарыстоўваць іх усе.

Сачыць за станам крыві (пры павелічэнні ўзроўню халестэрыну ў крыві ён немінуча пачне адкладвацца на сценках сасудаў, што закончыцца атэрасклерозам з мноствам яшчэ больш сумных наступстваў).

Падтрымліваць высокі тонус сасудаў (пры эластычных сасудах рызыка з`яўлення спазмаў або развіцця варыкознай хваробы з рознымі ўскладненнямі значна ніжэйшая).

Штодзень даваць сасудам дастатковы адпачынак (пастаянны высокі ціск на сценкі сасудаў можа аслабіць іх і прывесці да кровазліцця).

Каб сценкі вашых артэрый і вен заўсёды заставаліся трывалымі і эластычнымі, у рацыёне павінна быць удосталь вітамінаў С (аскарбінавая кіслата) і Р (руцін). Арганізм чалавека не здольны сам выпрацоўваць аскарбінку, у дадатак яна вельмі хутка разбураецца. А руцін засцерагае аскарбінавую кіслату ад акіслення. Разам гэтыя рэчывы робяць сасуды больш эластычнымі, зніжаюць іх пранікальнасць.

Крыніцы вітаміну С: шыпшына, кізіл, чорныя парэчкі, рабіна, абляпіха, цытрусавыя, чырвоны перац, хрэн, пятрушка, зялёная цыбуля, кроп, ліставая салата, капуста, бульба, бручка.

Крыніцы вітаміну Р: цытрусавыя, абрыкосы, чорныя парэчкі, чарнаплодная рабіна, перац, грэчка, капуста, ліставая салата, памідоры, вінаград, шыпшына, маліна.

Таксама для сасудаў важныя вітаміны А (дапамагае арганізму супраціўляцца інфекцыі) і Е (антыаксідант, які перашкаджае акісленню вітаміну А і развіццю працэсаў утварэння таксічных свабодных радыкалаў). Яны разам засцерагаюць сасуды ад запаленчых працэсаў.

Крыніцы вітаміну А: рыбін тлушч, малако, масла, вяршкі, тварог, сыр, яечны жаўток.

Крыніцы вітаміну Е: нерафінаваны алей, праросткі пшаніцы, памідоры, салата, гарох, шпінат, пятрушка, шыпшына, семкі сланечніку, арахіс, міндаль.

сасудам пагражаюць:

 гіпертанічная хвароба

 інфекцыйныя захворванні

 хранічныя запоры

 цяжарнасць

 стрэсы

 рэгулярныя інтэнсіўныя працяглыя фізічныя нагрузкі

 курэнне

 залішняя маса цела

 "стаячыя" прафесіі (прадаўцы, цырульнікі і г.д.)

 празмернае ўжыванне тлустых прадуктаў.


Падрыхтавала
Вольга Кулінковіч
Звязда
 
Дата публикации:24.09.2010
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:6360
 
Ключевые слова:
Здоровье Кровеносная система Кровеносные сосуды
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме