https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны саюз канькабежцаў адхіліў Беларусь і Расію ад удзелу ў спаборніцтвах


Савет Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU) прыняў рашэнне адхіліць беларускіх і расійскіх спартсменаў ад удзелу ў спаборніцтвах пад эгідай арганізацыі, паведамляе прэс-служба ISU.
Як гаворыцца ў заяве на афіцыйным сайце ISU, пастанова аб выключэнні прынятая згодна з рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта, а таксама ў мэтах абароны цэласнасці правядзення спаборніцтваў і гарантавання бяспекі ўдзельнікаў.

«Савет ISU заяўляе аб немагчымасці запрашэнняў або допуску спартсменаў з Беларусі і Расіі да выступлення ў спаборніцтвах, а таксама прыпыняе ўдзел афіцыйных асоб гэтых краін у спаборніцтвах пад сваёй эгідай. ISU будзе сачыць за развіццём сітуацыі і пры неабходнасці распачне дадатковыя меры рэагавання», — паведамляе прэс-служба.

У пералік відаў спорту, якія курыруюцца ISU, уваходзяць канькабежны спорт, шорт-трэк і фігурнае катанне.

Звязда, 1 сакавіка 2022
 
Дата публикации:01.03.2022
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:179
 
Ключевые слова:
ISU МОК Санкции Коньки Фигурное катание Шорт-трек
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме