https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Без QR-кода нельга: беларусы ў Расіі сутыкаюцца з праблемамі


Беларускі падарожнік расказаў аб тым, наколькі праблемна ў суседняй краіне наведваць грамадскія месцы і што для гэтага трэба.
У апошнія паўгода не расійскія турысты часцей ездзяць у Беларусь, а наадварот - беларускія ў Расію. Пры гэтым нядаўна ўскладніліся ўмовы ўезду ў суседнюю краіну: ПЦР-тэст павінен быць не старэйшым за 48 гадзін (раней - 72 гадзіны), а яго вынікі трэба ўнесці ў спецыяльную сістэму "Падарожнічаю без COVID-19", якаяўстанаўліваецца на мабільны тэлефон.

Беларусам тэст неабходны, нават калі ёсць сертыфікат аб вакцынацыі "Спутником V" ці кітайскай Vero Cell. А для наведвання грамадскіх месцаў спатрэбіцца яшчэ і QR-код, які атрымаць не так проста.

Без кода ў Эрмітаж не патрапіць

Мінчанін Павел нядаўна вярнуўся з Санкт-Пецярбурга. Па яго словах, QR-коды там патрабуюць практычна на кожным кроку: у музеях, крамах (акрамя харчовых), рэстаранах і кафэ. Фармальна для беларусаў падыходзіць ПЦР-тэст, які трэба здаваць кожныя 48 гадзін. Аднак у правілах наведвання буйных музеяў, тыпу Эрмітажа ці Рускага, напісана, што ён дзейнічае толькі 24 гадзіны.

Мужчына прызнаецца, што недзе цалкам хапала і беларускага пасведчання аб вакцынацыі. Адзінае ўдакладненне - гэта павінен быць выключна "Спутник V". Аднакампанентны "Лайт" не падыходзіў, а пра кітайскую і зусім заікацца не трэба было.

"І вось кожны дзень прыходзілася з дзясятак разоў тлумачыць правяраючым, што я - замежнік, вось ПЦР або пасведчанне аб вакцынацыі, але яны зроблены ў Беларусі, таму QR-код у вас не лічыцца - прапусціце, калі ласка. Да канца дня гэта так злавала, што абыходзіў месцы, дзе патрэбен QR-код, бокам", - распавёў Павел.

Прызнанне беларускіх сертыфікатаў

Старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Руслан Сегенюк тлумачыць, што рэгістрацыя ў мабільным дадатку "Падарожнічаю без COVID-19" і беларускі сертыфікат аб вакцынацыі не вырашаюць надзённых праблем у Расіі. Усё гэта не дае беларусам магчымасці атрымаць спецыяльны QR-код, які патрабуюць у Маскве, Піцеры і любым іншым расійскім горадзе пры наведванні грамадскіх месцаў.

"З Новага года спачатку Масква, затым Піцер, а пасля гэтага і ўсе рэгіёны РФ увялі дадатковыя QR-коды, без якіх замежнікі і наогул ніхто не могуць патрапіць у месцы грамадскага карыстання - ні ў тэатр, ні на канцэрт, у некаторыя супермаркеты таксама не пускаюць. У турах, якія ўключаюць канцэрты і тэатры, выразна напісана: толькі з расійскімі QR-кодамі", – адзначае суразмоўца.

Паводле яго слоў, атрымаць гэты код могуць толькі тыя, хто пражывае ў Расіі і зарэгістраваны на сайце дзяржпаслуг, што само па сабе выключае магчымасць арганізацыі турпраграм у РФ для беларускіх туркампаній.

"У сувязі з гэтым мы звярнуліся ў Мінспорту і Міністэрства аховы здароўя з прапановай выйсці на расійскія кампетэнтныя органы і вырашыць праблему - прызнаць беларускія сертыфікаты вакцынацыі ў Расіі пры наведванні грамадскіх месцаў", - кажа Сегенюк.

Ён падкрэслівае, што беларускія турысты апошнім часам усё часцей едуць на экскурсіі ў Маскву, Санкт-Пецярбург і па Залатым кольцы, выбіраюць горналыжныя туры ў Сочы, падарожнічаюць на Байкал і Камчатку.

На думку старшыні праўлення РСТА, у бліжэйшы час варта ініцыяваць сумесны зварот у адпаведныя органы Расійскай Федэрацыі (Міністэрства аховы здароўя і Федэральнае агенцтва па турызме) і правесці ўзаемныя кансультацыі па ўрэгуляванні дадзенай сітуацыі.

У лістападзе мінулага года пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка заяўляў, што механізм прызнання сертыфікатаў ад каронавіруса ўзгадняецца. Аднак пакуль пытанне застаецца нявырашаным.

Sputnik, 13 студзеня 2022
 
Дата публикации:13.01.2022
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:257
 
Ключевые слова:
Россия Сертификат Вакцинация QR-код Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме