https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На магіле равіна і філосафа Хафеца Хаіма ў Воранаўскім раёне пабывала дэлегацыя з Ізраіля


У ноч на пятніцу, 21 студзеня, 70 уплывовых равінаў наведалі магілу вялікага прапаведніка і здзейснілі малітву.
Прадстаўнікі сусветнай яўрэйскай грамадскасці сабраліся ў гарадскім пасёлку Радунь, каб аддаць даніну памяці і павагі свайму духоўнаму лідару, а таксама ўбачыць створаную ім іешыву — навучальную установу, з якой выйшлі 12 галоўных равінаў розных краін свету.

Па словах аднаго з арганізатараў тура Барыса Беразоўскага, кожны год такія малітвы праходзяць у значных для яўрэяў месцах. Сёлета такім месцам абрана Радунь. З гэтым мястэчкам у Воранаўскім раёне звязана жыццё Ісраэля Меіра Пупко — гэта сапраўднае імя равіна Хафеца Хаіма. А нарадзіўся ён таксама ў гэтых мясцінах — у Дзятлаве ў 1838 годзе.

У Радуні, будучы равінам, Хафец Хаім адкрыў духоўную школу — іешыву, якая праславілася ва ўсёй Усходняй Еўропе. Будынак захаваўся, доўгі час тут знаходзіўся Дом культуры, некалькі гадоў таму ён быў перададзены яўрэйскаму супольніцтву. Магіла знакамітага ўраджэнца Гродзеншчыны знаходзіцца таксама ў Радуні, яна стала месцам паломніцтва яўрэяў усяго свету. Памёр прапаведнік у 1933 годзе.

У ходзе вячэрняй малітвы падчас паломніцтва на магілу Хафеца Хаіма была ўскладзена кніга з подпісамі яўрэяў, якія вывучаюць яго духоўныя працы. Па словах Барыса Беразоўскага, за тыдзень было сабрана больш за 35 тысяч подпісаў.

Аб’екты, якія звязаны з імем яўрэйскага філосафа і прапаведніка, будуць садзейнічаць развіццю рэлігійнага турызму ў рэгіёне, упэўнены старшыня Воранаўскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук. Ён выказаў надзею, што, дзякуючы дадзенай падзеі, у раёне запусціцца новы інвестыцыйны цыкл.

Маргарыта Ушкевіч
Звязда, 21 студзеня 2022

 
Дата публикации:21.01.2022
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:227
 
Ключевые слова:
Хафец Хаим Радунь Евреи в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме