https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Савет па фізічнай культуры і спорце ўдзельнікаў Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту дзяржаў - удзельніц СНД вызначыў Беларусь месцам правядзення Другіх Гульняў краін СНД у 2023 годзе


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.
Месцам правядзення ІІІ Гульняў у 2025 годзе стане Азербайджан.

У пасяджэнні савета, якое адбылося ў фармаце відэаканферэнцыі, прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД. Яны абмеркавалі актуальныя пытанні спартыўнага супрацоўніцтва на пляцоўцы Садружнасці. У прыватнасці, разгледжана пытанне аб правядзенні чэмпіянатаў, пяршынстваў і кубкаў СНД па асобных відах спорту. Цяпер існуе практыка правядзення ў дзяржавах СНД спартыўных спаборніцтваў пад эгідай Садружнасці, але адсутнічае адзіны парадак прадастаўлення права правядзення такіх спаборніцтваў, патрабаванняў да іх арганізатараў і ўмоў правядзення. На пасяджэнні вырашана даручыць рабочай групе па падрыхтоўцы і правядзенні Гульняў краін СНД распрацаваць да 1 чэрвеня 2022 года праект палажэння аб чэмпіянатах (пяршынствах, кубках) СНД па відах спорту.

Акрамя таго, зацверджаны план работы Савета па фізічнай культуры і спорце ўдзельнікаў Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту дзяржаў - удзельніц СНД на наступны год, а таксама заслухана інфармацыя аб падрыхтоўцы чарговага пасяджэння савета, якое адбудзецца ў Ташкенце ў 2022 годзе.

21 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.12.2021
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:239
 
Ключевые слова:
Игры СНГ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме