https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кітай увёў каранцін у горадзе на мяжы з Расіяй з-за двух выпадкаў COVID-19


Аб гэтым паведамляе Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.
Улады КНР увялі каранцін у размешчаным на мяжы з расійскім Забайкальскім краем горадзе Маньчжоўлі (аўтаномны раён Унутраная Манголія, Паўночна-Усходні Кітай) праз выяўленыя там два выпадкі выкліканай каранавірусам пнеўманіі.

У горадзе ўведзена забарона на сходы і масавыя мерапрыемствы, забаўляльныя ўстановы, школы і дзіцячыя сады часова закрытыя. Улады горада абвясцілі аб падрыхтоўцы да правядзення масавага тэставання ўсіх жыхароў (насельніцтва горада складае каля 172 тыс. чалавек).

Аператыўны штаб таксама паведаміў аб часовым прыпыненні пасажырскага чыгуначнага паведамлення з горадам.

Кітайскі горад Маньчжоўлі з’яўляецца важным лагістычным цэнтрам на мяжы Расіі і Кітая: там размешчаны грузапасажырскі памежны пераход «Забайкальск – Маньчжурыя».

Усяго за мінулыя суткі ўлады Кітая выявілі 17 новых выпадкаў заражэння каранавірусам: тры з іх былі ўнутранымі (два зафіксавана ў Маньчжоўлі і адзін у Шанхаі), а 14 выяўлены сярод пасажыраў, якія прыбылі з-за мяжы.

Звязда, 22 лістапада 2020
 
Дата публикации:22.11.2020
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:369
 
Ключевые слова:
Логистика Китай Россия Коронавирус Пандемия Карантин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме