https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Беларусь і Арменія выканаюць чатыры сумесныя навуковыя праекты ў межах праграмы Еўрасаюза "Гарызонт 2020"


Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін на пасяджэнні сумеснай беларуска-армянскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве 28 лістапада ў Мінску.
Беларускія і армянскія навукоўцы ў межах праграмы Еўрапейскага саюза па навуцы і інавацыях "Гарызонт 2020" выканаюць чатыры сумесныя праекты ў сферы эканомікі, навукі і адукацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ), 

Згодна з яго словамі, двухбаковае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва актыўна развіваецца па лініі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў і ў рамках беларуска-армянскага конкурсу навукова-тэхнічных праектаў, паведамляе прэс-служба ДКНТ.

Так, паводле вынікаў сумеснага конкурсу ў выканаўчую праграму беларуска-армянскага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва на 2019—2020 гады ўключаныя чатыры праекты ў галіне нанатэхналогій, біяфізікі і клетачнай інжынерыі, экалогіі.

"Гэта глабальныя, сур`ёзныя праекты, якія вельмі актуальныя ў плане навукова-тэхнічнага прагрэсу. Плануецца распрацаваць гібрыдныя суперкандэнсатары, функцыянальныя нанаструктураваныя золь-гель-плёнкі для прымянення ў сонечных элементах", — падкрэсліў Шумілін.

У сваю чаргу старшыня камітэта па навуцы Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Арменія Самвел Аруцюнян паведаміў, што зараз у Арменіі рэалізуюць больш за 100 навукова-тэхнічных праектаў з Беларуссю, ЗША, Італіяй, Кітаем і іншымі краінамі.

"Беларусь — асноўны наш партнёр, з якім мы плённа працуем і ўзаемадзейнічаем у навукова-тэхнічнай сферы. Гэтыя кантакты мы і далей будзем развіваць і ўмацоўваць", — сказаў ён.

Падчас пасяджэння бакі абмеркавалі таксама пытанні актывізацыі навукова-тэхнічнага і інавацыйнага ўзаемадзеяння, перспектывы рэалізацыі сумесных высокатэхналагічных праектаў па напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, у тым ліку ў сферы ІКТ, новых матэрыялаў, прамысловых і лазерных тэхналогій, медыцыны і фармацыі.

Візіт армянскай дэлегацыі ў Мінск доўжыцца да 1 снежня.

Праграмай знаходжання запланаванае наведванне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, тэхналагічных паркаў, удзел у 23-м пасяджэнні Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 лістапада 2018
 
Дата публикации:28.11.2018
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:168
 
Ключевые слова:
Армения Сотрудничество Технологии Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме