https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Адным з механізмаў цэнаўтварэння на агульным рынку газу ЕАЭС можа стаць біржавы гандаль


Аб гэтым заявілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі па выніках нарады прадстаўнікі ўпаўнаважаных органаў краін ЕАЭС сумесна з аператарамі біржавых пляцовак, на якой абмяркоўваўся парадак ажыццяўлення біржавых таргоў газам у рамках фармавання агульнага рынку газу ЕАЭС.
"Дакумент знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці. Фактычна засталіся неўрэгуляванымі некалькі пытанняў", - падкрэсліў дырэктар дэпартамента энергетыкі ЕЭК Вадзім Закрэўскі.

Бакі разгледзелі прынцыповае для дзяржаў-членаў пытанне падзелу гандлёвых сесій для агульнага і ўнутранага рынкаў, абмеркавалі пытанні ажыццяўлення клірынгу, ліцэнзавання ўдзельнікаў таргоў.

"Біржавы гандаль прадугледжваецца выкарыстоўваць у якасці аднаго з механізмаў рыначнага цэнаўтварэння на агульным рынку газу", - адзначыў Вадзім Закрэўскі.

"Парадак біржавых таргоў газам у рамках фармавання агульнага рынку газу ЕАЭС уваходзіць у пакет нарматыўнай базы для запуску агульнага рынку газу саюза, дзе ключавым з`яўляецца міжнародны дагавор аб фармаванні агульнага рынку газу саюза. Пры гэтым парадак біржавых таргоў разглядаецца як своеасаблівы мадэльны праект, пры дапамозе якога на першым этапе фармавання агульнага рынку газу саюза плануецца адпрацаваць механізмы для лібералізацыі гандлю газам ва ўмовах агульнага рынку. Правілы біржавога гандлю будуць дзейнічаць да ўступлення ў сілу правіл гандлю на агульным рынку газу саюза, распрацоўка і прыняцце якіх прадугледжана ў 2023 годзе", - растлумачылі ў ЕЭК.

18 жніўня 2022, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.08.2022
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:833
 
Ключевые слова:
Ценообразование Биржевые торги Природный газ ЕАЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме