Двухбаковыя праекты ў лагістычнай сферы паміж Беларуссю і Казахстанам маюць добрыя перспектывы, такі пункт гледжання выказалі эксперты ў рамках відэамоста Мінск – Астана ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Як адзначыў эксперт, кіраўнік ГФ "Свет Еўразіі" Эдуард Палятаеў, Беларусь і Казахстан звязваюць цесныя гандлёва-эканамічныя адносіны. У прыватнасці, на казахстанскай тэрыторыі наладжана зборка тэхнікі МАЗ, а таксама трактароў, камбайнаў. Створана буйная сетка беларускіх крам. Напрыклад, толькі ў Алма-Аты іх каля 100.
Аднак Палятаеў мяркуе, што настаў час пераходзіць на новы ўзровень развіцця – у першую чаргу ў сферы лагістыкі, сумесным прасоўванні тавараў на рынкі трэціх краін.
"Для нас вельмі цікавы калідор, які звязвае Беларусь з партамі Індыйскага акіяна, і ён праходзіць у тым ліку праз Цэнтральную Азію, праз Казахстан, Узбекістан, Афганістан, Пакістан", - адзначыў беларускі палітолаг Андрэй Русаковіч.
Ён адзначыў, што краіны Цэнтральнай Азіі імкліва развіваюцца. У іх пражывае больш за 20% сусветнага насельніцтва. Гэта перспектыўны і дынамічны рынак для нарошчвання аб’ёмаў беларускага экспарту.
"Для нас гэта вельмі важны момант, паколькі перавалка тых жа калійных удабрэнняў, нафтапрадуктаў, маса нашай прадукцыі, якая ішла на экспарт раней праз балтыйскія дзяржавы, цяпер накіроўваецца па гэтым вялікім калідоры, які дасць дадатковыя магчымасці Рэспубліцы Беларусь. Гэты праект з’яўляецца ў якімсьці плане асноўным, паколькі ён абрастае паралельна нейкімі інвестыцыйнымі кірункамі", - адзначыў Русаковіч.
Па ацэнцы экспертаў, лагістычныя праекты могуць значна павялічыць і ўзаемны тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам, які ў бліжэйшы час можа прайсці адзнаку ў адзін мільярд долараў.
Sputnik Беларусь, 16 студзеня 2025