https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЕЭК адобрыла праект падыходаў да патрабаванняў і парадку выдачы сертыфіката бяспекі на чыгуначным транспарце


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
Канстультатыўны камітэт Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) адобрыў праект агульных падыходаў да патрабаванняў і парадку выдачы сертыфіката бяспекі на чыгуначным транспарце.

"На пасяджэнні Кансультатыўнага савета па транспарце і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі пад старшынствам члена Калегіі (міністра) па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Таіра Мансурава былі разгледжаны пытанні транспартнай палітыкі, бяспекі на чыгуначным транспарце, прадаўжэння тэрміну льготнай стаўкі адносна асобных відаў грамадзянскіх пасажырскіх самалётаў.

Удзельнікі пасяджэння адобрылі праект агульных падыходаў да патрабаванняў і парадку выдачы сертыфіката бяспекі на чыгуначным транспарце і дамовіліся аб прыняцці дакумента ў выглядзе рэкамендацыі калегіяй ЕЭК", - растлумачылі ў прэс-службе.

У ЕЭК адзначылі, што дакумент распрацаваны ў мэтах забеспячэння бяспекі на чыгуначным транспарце і зніжэння рызык узнікнення парушэнняў пры ажыццяўленні перавозак. Ён таксама накіраваны на збліжэнне заканадаўстваў дзяржаў - членаў ЕАЭС у гэтай сферы і будзе распаўсюджвацца на ўзаемаадносіны паміж перавозчыкам і уладальнікам інфраструктуры.

Акрамя таго, у час пасяджэння была разгледжана прапанова беларускага боку аб правядзенні навукова-даследчага праекта "Ацэнка перспектыў работы міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і распрацоўка прапаноў па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання аўтамабільнага транспарту".

Члены кансультатыўнага камітэта прынялі рашэнне аб неабходнасці больш дэталёвай прапрацоўкі гэтага пытання падкамітэтам па аўтамабільным транспарце, пасяджэнне якога даручана правесці да 18 снежня 2015 года.

"Падтрыманы прапановы казахстанскага і расійскага бакоў аб унясенні змяненняў у рашэнні камісіі МС ад 27 лістапада 2009 года нумар 130 і ад 18 чэрвеня 2010 года нумар 331 аб прадаўжэнні тэрміну льготнай стаўкі адносна асобных відаў грамадзянскіх пасажырскіх самалётаў.

Таір Мансураў адзначыў, што гэта будзе садзейнічаць стварэнню спрыяльных эканамічных умоў для абнаўлення парку паветраных суднаў авіякампаній дзяржаў - членаў ЕАЭС", - расказалі ў прэс-службе.

Чарговае пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па транспарце і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі намечана правесці ў студзені 2016 года.

30 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.11.2015
Тематика:Транспорт, ЕАЭС
Просмотров:1276
 
Ключевые слова:
Железнодорожный транспорт Безопасность Автоперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме