«За» прагаласавалі 103 дэпутаты, сем былі супраць, яшчэ адзін устрымаўся. Гэткім чынам, ратыфікацыю падтрымалі ўсе фракцыі парлямэнту Армэніі, апроч апазыцыйнай «Спадчыны».
Ля будынку парлямэнту сабраліся дзясяткі актывістаў апазыцыі, якія заклікалі адхіліць дамову.
Дакумэнт аб далучэньні Армэніі да Эўразійскага эканамічнага зьвязу быў падпісаны ў Менску яшчэ ў кастрычніку, але пачне дзейнічаць толькі з пачатку наступнага году. Цяпер у Эўразійскі эканамічны зьвяз уваходзяць Беларусь, Расея і Казахстан.
Радыё Свабода, 4 сьнежня 2014