https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка адзначае дынамічнае развіццё адносін Беларусі і Казахстана


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў 1 кастрычніка ў інтэрв`ю агенцтву "Хабар" і тэлеканалу "24 KZ", дадзеным напярэдадні візіту ў Казахстан.
"Сёння планаваць якісьці прарыў у нашых адносінах будзе няправільна. У нас адносіны развіваюцца вельмі роўна, дынамічна, нягледзячы на некаторы спад тавараабароту ў сувязі з сусветным крызісам, але гэта зразумела", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў дзвюх краін няма ніякіх праблем у палітыцы, дыпламатыі, дзяржавы выступаюць з адзіных пазіцый на міжнароднай арэне, маюць ідэнтычныя падыходы па міжнароднаму парадку дня, поўнае ўзаемаразуменне паміж урадамі і прэзідэнтамі.

Што датычыцца эканомікі, то Беларусь актыўна ўдзельнічае ў праектах па індустрыялізацыі Казахстана. "Мы сёння працуем прыкладна па 20 буйных праектах. Гэта сотні мільёнаў сродкаў, якія Казахстан траціць. Мы асвойваем гэтыя сродкі, ствараем там сумесныя прадпрыемствы па ўсіх напрамках, - сказаў беларускі лідар. - У нас абсалютна сумяшчальныя эканомікі, мы амаль нідзе не канкурыруем - гэта вялікая перавага".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што прэзідэнты дамовіліся штогод сустракацца з тым, каб кантраляваць выкананне дамоўленасцей, ход рэалізацыі двухбаковых праектаў.

Тэлеканал "24 KZ" уваходзіць у склад агенцтва "Хабар". Гэта вядучы медыяхолдынг у Казахстане, створаны ў 1995 годзе, ён аб`ядноўвае 5 тэлеканалаў і 5 вэб-рэсурсаў.

1 кастрычніка 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:01.10.2013
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:1261
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме