https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка шкадуе аб развале СССР, які, паводле яго слоў, "забяспечваў шматпалярнасць у свеце"


Аб гэтым беларускі кіраўнік паведаміў у інтэрв`ю казахскаму тэлеканалу "24 KZ" напярэдадні свайго афіцыйнага візіту ў Казахстан, які адбудзецца 3—4 кастрычніка.
"Няма чалавека сярод нас, ні Пуцін, ні я, ні Нурсултан Абішавіч (Назарбаеў. — БелаПАН.), які б не шкадаваў аб тым, што мы развалілі краіну. Распалася вялікая краіна, з`яўляючыся процівагай, якая забяспечвала шматпалярнасць у свеце", — адзначыў ён.

"Цяпер мы ўсе шукаем гэтую шматпалярнасць — і Назарбаеў, і Лукашэнка, і Пуцін, і Сі Цзіньпін (старшыня КНР. — БелаПАН.). Усе мы за шматпалярнасць. Але як яе цяпер забяспечыць? Гэта вельмі цяжка. Таму ўзнікаюць ачагі напружанасці, таму адна краіна, закасаўшы рукавы, без згоды ААН гатовая наносіць удары і гэтак далей", — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Беларусі, Расіі і Казахстану "трэба ісці наперад" у працэсе інтэграцыі, "таму што ўвесь свет інтэгруецца". "У розных частках планеты нас ужо абагналі краіны ў сваім аб`яднанні ў саюзы. Мы, з`яўляючыся адзінай дзяржавай, у гэтых працэсах інтэграцыйных адстаём", — адзначыў Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што "вяртацца да старога (СССР. — БелаПАН.) ні ў каго няма жадання". "І гэта немагчыма. Гэта практычна немагчыма. Таму пужаць тым, што хтосьці хоча вярнуцца ў Савецкі Саюз, напэўна, сёння неразумна", — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Беларусь, Расія і Казахстан ствараюць "сучасныя формы інтэграцыі, якія не напружваюць ні знешні свет, ні народы". "Людзі хочуць жыць у незалежных суверэнных дзяржавах. Правядзіце апытанне ў Казахстане, і вы атрымаеце абсалютны вынік адказаў на гэтае пытанне. Усе хочуць жыць у суверэннай і незалежнай дзяржаве", — лічыць Лукашэнка.

"Але калі вы ў іх спытаеце, як вы хочаце жыць: скоса глядзець на Расію, Беларусь або ж, як браты, супрацоўнічаць, — усе адкажуць, амаль 100%, таксама адназначна на гэтае пытанне: "Так, мы хочам супрацоўнічаць". А для гэтага трэба шукаць і ствараць новыя формы інтэграцыі і супрацоўніцтва, што мы і робім", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 2 кастрычніка 2013
 
Дата публикации:02.10.2013
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1260
 
Ключевые слова:
Интеграция Советский Союз Суверенитет Независимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме