Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі вырашыў дапрацаваць праект дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе.
На пасяджэнні члены савета ад Беларусі, Казахстана і Расіі прынялі шэраг рашэнняў у сферы гандлю і макраэканомікі, мытна-тарыфнага рэгулявання і транспарту, адобрылі ход выканання пунктаў каляндарнага плана распрацоўкі дакументаў у мэтах рэалізацыі пагадненняў, якія фарміруюць Адзіную эканамічную прастору.
Таксама прынята рашэнне па далейшых напрамках развіцця інтэграцыі, у прыватнасці па ўстараненню бар`ераў і іншых абмежаванняў узаемнага доступу суб`ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці на рынак дзяржаў - членаў МС і АЭП.
Акрамя таго, на пасяджэнні Савета ЕЭК было зацверджана рашэнне ў галіне санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер "Аб унясенні змяненняў у Палажэнне аб парадку ажыццяўлення каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) на мытнай граніцы Мытнага саюза".
Члены Савета ЕЭК разгледзелі шэраг іншых арганізацыйных і бягучых пытанняў дзейнасці ЕЭК.
У пасяджэнні прыняла ўдзел дэлегацыя Беларусі на чале з членам Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад Беларусі, старшынёй праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргеем Румасам.
19 жніўня 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА