26 сакавіка ў Мінску прайшло другое пасяджэнне кансультатыўнага камітэта па электраэнергетыцы пры Еўразійскай эканамічнай камісіі. На ім было прынята спецыяльнае тэхнічнае заданне па складанні пераліку нарматыўна-прававых актаў, што падлягаюць гарманізацыі і далейшай кадыфікацыі.
Паводле яго слоў, стварэнне агульнага электраэнергетычнага рынку Беларусі, Расіі і Казахстана не азначае, што гэтыя краіны закрыюць сваю рынкавую прастору для іншых дзяржаў. "Наша задача — выкарыстоўваць канкурэнтныя перавагі энергасістэм трох нашых дзяржаў, павялічыць экспартны складнік, — мяркуе Ахметаў. — Калі Беларусь мяжуе з Прыбалтыкай і мае магчымасць за кошт рынку нашых трох дзяржаў сфарміраваць свой энергетычны экспартны складнік, гэта будзе рэалізавана".
Як упэўнены старшыня кансультатыўнага камітэта, стварэнне АЭП мае на мэце актыўнае супрацоўніцтва з любымі рэгіянальнымі фарміраваннямі, уключаючы двухбаковыя кантакты. Кожная дзяржава, выкарыстоўваючы вялікія магчымасці аб`яднанага рынку, адначасова будзе ўзмоцнена працаваць над сваімі эканамічнымі праграмамі.
"Наша задача, — паведаміў Ахметаў, — да 1 студзеня 2015 года падрыхтаваць праграму стварэння агульнага электраэнергетычнага рынку, якая будзе паслядоўна рэалізоўвацца". "Важна прадумана падысці да фарміравання нарматыўна-прававой, заканадаўчай базы, — зазначыў ён. — Я б не хацеў гэтую сур`ёзную праграму прадвызначаць нейкімі павярхоўнымі, бравурнымі паказчыкамі, якія будуць усіх радаваць, але потым з-за нейкай памылкі даставяць праблемы. Гэта не паводле нашых правіл".
БелаПАН, 26 сакавіка 2013