Дзярждума Расіі ратыфікавала сёння беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі.
"Гэта пагадненне канчаткова замацоўвае формулы цаны на газ, што пастаўляецца ў Беларусь, - сказаў, прадстаўляючы дакумент, старшыня думскага камітэта па справах СНД Леанід Слуцкі. - Тыя шурпатасці, якія існавалі ў гэтай сферы паміж нашымі краінамі, поўнасцю зняты. Ратыфікуючы пагадненне, мы робім крок па рэальнаму стварэнню Едзінай эканамічнай прасторы".
Статс-сакратар - намеснік міністра энергетыкі Расіі Юрый Сянцюрын растлумачыў, што формула цаны на газ для Беларусі складаецца з цаны газу для спажыўцоў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі плюс затраты на транспарціроўку і захоўванне. У 2012 годзе кошт газу для Беларусі складаў $165,6 за адну тысячу кубаметраў, паведаміў ён. У 2013 і наступных гадах гэта лічба будзе змяняцца толькі на велічыню інфляцыі. "Гэта цана значна ніжэйшая за сусветныя цэны", - падкрэсліў Юрый Сянцюрын.
Пагадненнем таксама вызначаецца парадак разліку тарыфаў на паслугі па транспарціроўцы газу па газаправодах ААТ "Белтрансгаз" як для ўнутранага спажывання, так і за межы Беларусі.
Гэта пагадненне было падпісана 25 лістапада 2011 года.
21 снежня 2012, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА