https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Скептыкаў у мэтазгоднасці Мытнага саюза ўсё менш


Днямі ў Мінску прайшла двухдзённая Міжнародная канферэнцыя "Мытны саюз Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі: сучаснасць і перспектывы развіцця ў кантэксце фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы".
У вітальным слове ўдзельнікам канферэнцыі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Тур адзначыў, што сёння інтэграцыя "тройкі" стварае неабходныя ўмовы для ўмацавання нашай нацыянальнай незалежнасці, паглыблення супрацоўніцтва з краінамі-партнёрамі ў розных сферах. Еўразійская эканамічная супольнасць упэўнена рухаецца наперад па шляху каардынацыі падыходаў дзяржаў — членаў Мытнага саюза, інтэграцыі ў сусветную эканоміку і міжнародную гандлёвую сістэму. "Можна з упэўненасцю сказаць, што прававая аснова для стабільнага і эфектыўнага функцыянавання краін Мытнага саюза ва ўмовах Адзінай эканамічнай прасторы поўнасцю сфарміравана. У выніку адносіны паміж трыма дзяржавамі сталі зусім іншымі", — сказаў прадстаўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Па словах Андрэя Тура, гэтыя адносіны, з улікам збору мытных пошлін на межах дзяржаў, нават можна назваць міжбюджэтнымі. Усё гэта не можа не выклікаць інтарэс да АЭП з боку іншых краін, у першую чаргу СНД. Сваю зацікаўленасць ва ўзаемадзеянні з АЭП, паведаміў Андрэй Тур, ужо выказалі Кіргізія, Абхазія, Украіна, Арменія, В`етнам. Тое, што АЭП адкрытая для іншых, для тых, хто падзяляе яе падыходы, прынцыпы і мэты, ужо выклікала дыскусію аб стварэнні міжнародных буйных навукова-тэхнічных і навукова-адукацыйных цэнтраў для вырашэння канкрэтных мэт і задач на інтэграцыйнай аснове. Такія праекты здольныя забяспечыць прыцягненне перспектыўных тэхналогій і прынцыпова новых ведаў па прыярытэтных кірунках развіцця эканомікі, лічыць Андрэй Тур.

Цікавым назіраннем падзяліўся старшыня Камітэта мытнага кантролю Міністэрства фінансаў Казахстана Мажыт Есенбаеў. Ён зазначыў, што сёння скептыкаў, якія ў свой час сумняваліся ў мэтазгоднасці Мытнага саюза, становіцца ўсё менш. І усё больш становіцца прыхільнікаў інтэграцыі ў рамках АЭП, якія бачаць у ёй вялікія перспектывы. А дырэктар па адпаведнасці і спрашчэнні Сусветнай мытнай арганізацыі Гаожанг Жу назваў стварэнне Мытнага саюза вялікім поспехам Расіі, Беларусі і Казахстана. У сваю чаргу член калегіі (міністр) па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі Уладзімір Гошын паведаміў, што ўжо распрацаваны праект асноўных кірункаў развіцця мытных службаў і мытнага заканадаўства. У прыватнасці, мяркуецца паступовы пераход на электроннае дэклараванне руху тавараў — 50 працэнтаў тавараў да 2015 года. Гэта робіцца для таго, каб мытня не падзяляла, а аб`ядноўвала гандлёвыя плыні, каб не была тормазам, а садзейнічала паскарэнню руху тавараў. Дарэчы, электроннае дэклараванне актыўна ўкараняецца ў Беларусі.

Увогуле ўдзельнікі канферэнцыі ў размовах у кулуарах казалі, што яе пляцоўка стала ўдалым і зручным месцам для грунтоўнага абмеркавання праблематыкі новага ўзроўню інтэграцыі, якое, на агульную думку, прадугледжвае не толькі ўзмацненне гаспадарчых сувязяў вытворцаў Беларусі, Расіі і Казахстана, але і павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі ЕЭП на сусветным рынку.

Леанід Тугарын
Звязда, 25 верасня 2012
 
Дата публикации:25.09.2012
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1847
 
Ключевые слова:
Мытны саюз Единое экономическое пространство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме