https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мясніковіч: Працаваць далей без адзінай валюты ў Мытным саюзе будзе ўсё цяжэй


Беларусь падтрымлівае ідэю руху да адзінай валюты ў межах Мытнага саюза, заявіў прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 28 верасня, адказваючы на пытанні ўдзельнікаў міжнароднага інвестыцыйнага форуму "Ялцінскія дзелавыя сустрэчы".
"Што да валютнай інтэграцыі, то трэба прайсці ўсе этапы. Мы гэтыя этапы ўсе праходзім. Безумоўна, тут нельга запрагаць калёсы наперадзе каня, але я думаю, што без гэтага, без узгодненай валютнай палітыкі, без адзінай валюты працаваць далей будзе ўсё цяжэй", — цытуе Мясніковіча РІА Новости.

Паводле слоў кіраўніка беларускага ўрада, ён падтрымлівае пазіцыю прэм`ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева аб тым, што сусветных рэзервовых валют павінна быць больш і што расійскі рубель таксама павінен выконваць гэту ролю.

"Таму я думаю, што, не апярэджваючы падзеі, не займаючыся папулізмам, трэба рухацца да гэтага. Калі ў нас будзе збалансаванае заканадаўства, развівацца гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, пачнуць працаваць сумесныя кампаніі, тады адназначна мы павінны быць гатовыя, і каб была адзіная валюта, і ніякіх там ужо не будзе праблем з разлікамі", — сказаў Мясніковіч.

БелаПАН
Мінск, 28 верасня 2012
 
Дата публикации:28.09.2012
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1535
 
Ключевые слова:
Единая валюта Единое экономическое пространство Таможенный союз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме