https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Астане на сустрэчы спікераў верхніх палат Беларусі, Расіі і Казахстана абмяркоўваецца пытанне стварэння Еўразійскага парламента


На сустрэчы спікераў верхніх палат Беларусі, Расіі і Казахстана ў Астане абмяркоўваецца пытанне стварэння Еўразійскага парламента.
"27—29 жніўня г.г. Казахстан з афіцыйнымі візітамі наведаюць спікеры Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі Анатоль Рубінаў і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціна Мацвіенка. У рамках візіту мы з калегамі плануем правесці двухбаковыя сустрэчы, на якіх абмяркуем пытанні бягучага развіцця і перспектывы двухбаковых адносін. Асаблівая ўвага будзе нададзена развіццю міжпарламенцкіх сувязяў", — паведаміў старшыня сената Казахстана Кайрат Мамі у сваім блогу.

Казахстан, Расія і Беларусь з`яўляюцца заснавальнікамі Мытнага саюза, які сёлета перарос у Адзіную эканамічную прастору.

"У сувязі з гэтым апошнім часам актыўна абмяркоўваецца пытанне стварэння Еўразійскага парламента. Дадзеная тэма таксама ўключана ў парадак дня. Гэта пытанне патрабуе ўважлівага і ўсебаковага разгляду. У гэтай сувязі адзначу, што сфарміравана рабочая група, у склад якой увайшлі дэпутаты парламентаў Казахстана, Расіі і Беларусі", — напісаў Мамі.

Першае пасяджэнне рабочай групы адбудзецца ў верасні, паведамляе рэсурс Zakon.kz.

БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2012
 
Дата публикации:27.08.2012
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:1747
 
Ключевые слова:
Евразийский парламент Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме